Саюз Айчыны — Літоўскія хрысціянскія дэмакраты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Саюз Айчыны — Літоўскія хрысціянскія дэмакраты (літ. Tėvynės sąjunga — Lietuvos krikščionys demokratai, TS-LKD) — літоўская правацэнтрысцкая палітычная партыя. Гэта найбуйнейшая партыя ў Літве, якая мае 33 з 141 месцаў у Сейме. Раней называлася Саюз Айчыны (Кансерватары Літвы) (літ. Tėvynės sąjunga (Lietuvos konservatoriai)). Старшыня партыі — Габрыелюс Ландсбергіс. Партыя стала найбуйнейшай у Літве па колькасьці вернікаў (каля. 50 тыс.) Пасля аб'яднання з Саюзам палітвязняў і ссыльных (літ. Lietuvos politinių kalinių ir tremtinių sąjunga) на аб'яднальным з'ездзе 7 лютага 2004 у структуру партыі ўваходзіць фракцыя хрысціянскіх дэмакратаў (старшыня Ірэна Дэгутэнэ). У традыцыйным палітычным спектры ўяўляе сабой правую партыю. Выступае за паглыбленне еўраатлантычнай арыентацыі Літвы і больш свабодныя рынкавыя адносіны, у дыскурсе сяброў партыі нязменна прысутнічае нацыянальна-патрыятычная рыторыка і антыкамуністычная тэматыка. Партыя выступае за забеспячэнне бяспекі (не толькі ваеннай, але таксама эканамічнай, энергетычнай і да т.п.) Літвы, пагроза якой бачыцца ў Расіі і ў яе агентах унутры краіны. Па ініцыятыве партыі быў прыняты закон аб кампенсацыі ўрону ад акупацыі Літвы СССР і прад'яўленыя адпаведныя патрабаванні Расіі (2000).

Удзел у парламенцкіх выбарах[правіць | правіць зыходнік]

У VII Сейме (1996—2000) члены партыі складалі большасць. У VIII (2000—2004) і IX (з 2004 да 2008) Сейме не ўдзельнічалі ў кіруючай кааліцыі і знаходзіліся ў апазіцыі.

У 2008 годзе Саюз Айчыны аб'яднаўся з партыяй Літоўскія хрысціянскія дэмакраты.

У выніку парламенцкіх выбараў 2008 года, Саюз Айчыны атрымаў 19,69 % галасоў па краіне і 45 месцаў у Сейме (на 20 больш, чым у 2004 годзе). Стаўшы найбуйнейшай партыяй у Сейме, яны сфармавалі кааліцыйны ўрад з ліберальнымі рухам Літоўскай Рэспублікі і Партыяй нацыянальнага адраджэння. Разам яны атрымалі большасць у 72 з 141 месцаў у Сейме і лідар Саюза Айчыны, Андрус Кубілюс, стаў прэм'ер-міністрам ў другі раз. У 2012 годзе партыя атрымала 15,02 % галасоў выбарцаў і 33 месцы ў Сейме (на 12 меней чым на папярэдніх выбарах). Стаўшы толькі другой партыяй у парламенце кансерватары перайшлі ў апазіцыю.

Месцаў у Сейме