Саюз дасягнення раўнапраўя яўрэяў у Расіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Саюз дасягнення раўнапраўя яўрэяў у Расіі (руск.: ) Існаваў з сакавіка 1905 да мая 1907 гг. У Беларусі саюз дзейнічаў у Гомелі, Мінску, Гродне і інш. гарадах і мястэчках. Устаноўчы сход адбыўся ў красавіку 1905 г. у Вільні, створаны цэнтральны камітэт саюза, у які ўвайшлі М. Вінавер  (руск.) (старшыня), Ю. Гесен (сакратар), С. М. Дубноў, Г. Б. Сліёзберг  (руск.).

Гісторыя і дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнасць зводзілася да арганізацыйных мер для ўдзелу яўрэяў у выбарах у Дзяржаўную думу, прававой дапамогі яўрэйскаму насельніцтву. Члены саюза выступалі за асіміляцыю яўрэяў у складзе Расійскай імперыі (у адрозненне ад сіяністаў), за роўныя правы ў галіне адукацыі і культуры, за тэрытарыяльную аўтаномію. Па нацыянальным пытанні падтрымлівалі партыю кадэтаў. Адбыліся 4 з’езды саюза. У сакавіку 1906 г. саюз перайменаваны ў «Таварыства раўнапраўя яўрэйскага народа ў Расіі». Члены саюза ўдзельнічалі ў выбарах у 1-ю Дзяржаўную думу (6 дэпутатаў увайшлі ў фракцыю кадэтаў) і 2-ю Дзяржаўную думу. Саюз меў друкаваныя выданні: газета «Еврейская жизнь» (1905—1907), «Хроника еврейской жизни» (1905—1906), «Еврейский выборщик» (1907). У маі 1907 г. саюз раскалоўся на «Яўрэйскую народную групу», Яўрэйскую народную партыю  (англ.) (заснавальнік Дубноў) і сіянісцкую партыю.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Саюз дасягнення раўнапраўя яўрэяў у Расіі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 250. — ISBN 985-11-0214-8.