Беларускі саюз журналістаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Саюз журналістаў Беларусі)
Jump to navigation Jump to search

«Беларускі саюз журналістаў» — грамадскае аб’яднанне, якая аб’ядноўвае прафесійных творчых работнікаў сродкаў масавай інфармацыі[1].

Мэты дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]

  • усебаковае садзейнічанне ажыццяўленню і рэалізацыі прынцыпаў свабоды слова і друку, пашырэнню інфармацыйнай прасторы, умацаванню прававой базы дзейнасці ўсіх бакоў інфармацыйнага працэсу;
  • актыўны ўдзел у стварэнні неабходных умоў функцыяніравання беларускіх сродкаў масавай інфармацыі, садзейнічанне забеспячэнню высокага прафесійна-творчага ўзроўню журналістаў;
  • садзейнічанне павышэнню прэстыжу журналістыкі як віду творчай дзейнасці, а таксама прэстыжу працы журналіста.

Задачы[правіць | правіць зыходнік]

  • абарона эканамічных, прафесійна-творчых інтарэсаў, аўтарскіх, асабістых правоў, гонару і годнасці журналістаў, якія з’яўляюцца членамі ГА «БСЖ», іх інтэлектуальнай уласнасці;
  • аб’яднанне намаганняў і каардынацыя работы па інфармацыйнаму абслугоўванню журналістаў, якія з’яўляюцца членамі ГА «БСЖ»;
  • клопат аб паляпшэнні ўмоў працы, быту работнікаў сродкаў масавай інфармацыі, ветэранаў журналістыкі, якія з’яўляюцца членамі ГА «БСЖ»;
  • аб’яднанне і каардынацыя намаганняў членаў ГА «БСЖ» у практычным ажыццяўленні статутных мэт;
  • развіццё сістэмы журналісцкай адукацыі членаў ГА «БСЖ», а таксама іх разнастайных форм творчай дзейнасці.

Зноскі