Саюз 90/Зялёныя
| Саюз 90/Зялёныя | |
|---|---|
| ням.: Bündnis 90/Die Grünen | |
| | |
| Лідар | Franziska Brantner[d] і Felix Banaszak[d] |
| Дата заснавання | 14 мая 1993 |
| Штаб-кватэра | |
| Краіна | |
| Ідэалогія | зялёная палітыка[d], сацыял-лібералізм і фемінізм[1] |
| Інтэрнацыянал | |
| Маладзёжная арганізацыя | Green Youth[d] |
| Колькасць членаў | 184 193[3] |
| Месцаў у Бундэстагу |
63 / 631 |
| Месцаў у Еўрапарламенце |
14 / 99 |
| Постаці | члены партыі ў катэгорыі (12 чал.) |
| Сайт | gruene.de (ням.) |
Саюз 90/Зялёныя (ням.: Bundnis 90/Die Grunen) — партыя ў Германіі, заснаваная 16 чэрвеня 2007 года. «Зялёныя» звязаныя з еўрапейскімі экалагічнымі партыямі. Характэрнай рысай іх праграмы з’яўляецца спалучэнне рынкавай эканомікі з патрэбай аховы прыроды і навакольнага асяроддзя пад кантролем дзяржавы.
З партыяй «Саюзам 90/Зялёныя» звязаны няўрадавы Фонд Генрыха Бёля. Колькасць членаў партыі: 61 005 (па стане на 2013 год).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1979 годзе ў ФРГ на федэральным узроўні была створана Партыя зялёных. 24 лістапада 1989 года ў ГДР у выніку з’яднання трох некамуністычных палітычных груп быў заснаваны «Саюз 90». У 1993 г. яны аб’ядналіся. У 1998—2005 гг. партыя разам з сацыял-дэмакратамі фарміравала кааліцыйны ўрад Германіі.
Падчас выбараў у Бундэстаг 2017 года партыя набрала 8,9 % галасоў[4]. Пасля апрацоўкі даных з усіх акруг ЦВК Германіі паведаміла, што альянс ХДС/ХСС набраў 33 % (ХДС — 26,8 %, ХСС — 6,2 %). Другое месца заняла Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі (СдПГ) з вынікам 20,5 %. Трэцяй стала партыя «Альтэрнатыва для Германіі», якая набрала 12,6 %. Таксама пяціадсоткавы бар’ер пераадолелі Свабодная дэмакратычная партыя — 10,7 %, «Левыя» — 9,2 %, «Зялёныя» — 8,9 %. Усе яны былі прадстаўлены ў Бундэстагу таго склікання. Гэта дало магчымасць атрымаць лепшы вынік, чым на мінулых выбарах у 2013 годзе (было 63 чалавека ў парламенце). Партыя пасля выбараў 2017 года змагла накіраваць у парламент 67 чалавек[4].
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У сваёй дзейнасці выступае супраць удзелу Германіі ў ваенных дзеяннях. Выступае супраць вайны, як сродку міжнародных адносін. Галасавала за прававое прызнанне аднаполых шлюбаў у Германіі[5].
Зноскі
- ↑ http://www.gruene.de/presse/gruen-ist-lila-der-gruen-feministische-blog-geht-online.html
- ↑ https://www.appf.europa.eu/appf/en/european-green-party/products-details/20201022CPU32639
- ↑ https://www.n-tv.de/politik/Die-Gruenen-widmen-sich-ihrem-Wachstumsschmerz-trotz-Risiken-id30085419.html
- 1 2 У Германіі прайшлі выбары ў Бундэстаг Архівавана 27 ліпеня 2018., Радыё Рацыя
- ↑ Ніжняя палата парламента Германіі (Бундэстаг) ухваліла аднаполыя шлюбы, Радыё Свабода
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Саюз 90/Зялёныя на Вікісховішчы |
- gruene.de (ням.) — афіцыйны сайт