Перайсці да зместу

Саўдзеневічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Саўдзеневічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
  • 40 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1774
Паштовыя індэксы
223110
Аўтамабільны код
5
СААТА
6232880136
Саўдзеневічы (Беларусь)
Саўдзеневічы
Саўдзеневічы
Саўдзеневічы (Мінская вобласць)
Саўдзеневічы
Саўдзеневічы

Саўдзе́невічы[1] (трансліт.: Saŭdzienievičy, руск.: Совденевичи) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Янушкавіцкага сельсавета.

На думку А. Рогалева, назва вёскі Саўдзеневічы ад калектыўнай мянушкі «саўдзеневічы» ў значэнні «патомкі ці падданыя Саўдзеня (Солдзеня)». У некаторых мясцовасцях Беларусі фіксуецца прозвішча Солдзень, якое А. Рогалеў выводзіць ад пастуляванага ім дахрысціянскага імені або мянушкі Соладзень і далей да блр. саладзіць "рабіць салодкім". Такое язычніцкае імя, на думку Рогалева, магло мець прамое значэнне «солад», а ў выглядзе мянушкі — пераноснае значэнне «занадта ветлівы, ліслівы, падлізлівы чалавек»[2].

З іншага боку, быў заходнелітоўскі, жамойцкі тапонім XVI ст. Саўдзенішкі[3]. У першай палове ХІХ ст. у блізкай да цяперашніх межаў Літвы надвілейскай Быстрыцы фіксуецца прозвішча Саўдзенеўскі (Saudzieniewskі).[4]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. А. Ф. Рогалеў. Тапанімічны слоўнік Лагойскага раёна Мінскай вобласці (назвы населеных пунктаў) // Бласлаўлёнай зямлі неўміручыя скарбы: Народная духоўная культура Лагойшчыны. Кн. 1. Гомель, 2013. С. 198.
  3. И. Я. Спрогис. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. — С. 285.
  4. https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9S-G355-3?i=734&cat=1565134&lang=ru