Свабодная Рэспубліка Ліберлэнд
Гэты артыкул трэба вікі-аформіць. Адсутнічаюць або замала спасылак на іншыя артыкулы, хаця менавіта яны з'яўляюцца адной з пераваг Вікіпедыі.
|
Ліберлэнд, альбо афіцыйна Свабодная Рэспубліка Ліберлэнд (чэшск.: Svobodná republika Liberland; англ.: Free Republic of Liberland) – непрызнаная мікрадзяржава абвешчаная 13 красавіка 2015 групай чэшскіх грамадзян на тэрыторыі вядомай як Gornja Siga, што на беразе Дунаю, паміж Харватыяй і Сербіяй. Новая мікрадзяржава знаходзіцца на нічыйнай тэрыторыі, альбо юрыдычна на terra nullius[1].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Галоўным заснавальнікам непрызнанай (на красавік 2015) мікрадзяржавы стаў Віт Едлічка, абраны аднадумцамі прэзідэнтам Ліберлэнду. Новая дзяржава паўстала як вынік імкненняў некаторых прадстаўнікоў ліберальнай партыі вольных Грамадзян Чэхіі пабудаваць краіну згодную з ідэаламі лібертарыянства.
Тэрыторыя для будучай краіны была знойдзена на ўсходзе Харватыі, дзе актуальна доўжыцца Харвацка-Сербская тэрытарыяльная спрэчка. Яшчэ пасля заканчэння Югаслаўскіх войн некаторыя памежныя землі былі аспрэчаны, напрыклад вастравы Вуковар і Шарэнгард. Тым часам заяўленая тэрыторыя Ліберлэнду – Горная Сіга, паводле заяваў яе часовага ўраду, аспрэчанай не была[1].
Афіцыйна мікрадзяржава была абвешчана 13 красавіка 2015 году, калі ў будучай сталіцы – Ліберполісе, быў усталяваны дзяржаўны сцяг Ліберлэнду. Пазней Падрыхтаваўчы Камітэт абраў спадара Віта Едлічка, члена ліберальнай партыі вольных Грамадзян Чэхіі, на прэзідэнта рэспублікі і адначасова забавязаў яго звярнуцца з адмысловымі дыпламатычнымі нотамі да суседніх краін: Сербіі ды Харватыі, а таксама да ААН і ўсяго свету[2].
Ідэйныя падставы[правіць | правіць зыходнік]
Паводле інтэрнэт-старонкі Ліберлэнду «мэтай заснавання новай краіны з'яўляецца пабудова дзяржавы, у якой дастойныя людзі будуць мець магчымасць паспяхова развівацца, без уціску ўладаў, якія абцяжарваюць людзей праз засілле падаткаў ды абавязкаў[3].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 http://liberland.org/en/about/
- ↑ http://nashaniva.by/?c=ar&i=147858
- ↑ »Čeh proglasio državu između Srbije i Hrvatske" (in Serbian). B92. BETA. 15 April 2015. Retrieved 15 April 2015.
![]() |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |