Сірыйская свабодная армія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Свабодная армія Сірыі)
Сірыйская свабодная армія
араб. الجيش السوري الحر‎‎
З'яўляецца часткай НКСРАС
(з 11 лістапада 2012)
Дэвіз Перамога або смерць!
(араб. ننتصر أو نموت‎‎)[1]
Лідары

Абдэль Іляхі аль-Башыр (з 2014)
Салім Ідрыс
(2012—2014)

Рыяд аль-Асад
(2011—2012)
Актыўная ў Сірыя
Сфарміравана 29 ліпеня 2011
Праціўнікі

Сцяг Сірыі Урад Сірыі (Узброеныя сілы Сірыі, Нацыянальныя сілы абароны)
Хезбала
Фронт аль-Нусра

Ісламская дзяржава Ірака і Леванта
Колькасць членаў 30 000 — 50 000 (паводле ацэнкі на 2013 г.)
Удзел у канфліктах Грамадзянская вайна ў Сірыі

Сірыйская свабодная армія (Свабодная армія Сірыі, Свабодная сірыйская армія, скарочана ССА, араб. الجيش السوري الحر‎‎ — , англ.: Free Syrian Army, англ.: FSA) — адна з найбуйнейшых паўстанцкіх груповак у Сірыі[2], якая вядзе ўзброеную барацьбу супраць урада Сірыі, узначаленага прэзідэнтам Башарам Асадам.

Пра стварэнне ССА было абвешчана 29 ліпеня 2011 года, калі група афіцэраў-дэзерціраў на чале з палкоўнікам Рыядам аль-Асадам апублікавала відэазварот, у якім заклікала салдатаў сірыйскай арміі пераходзіць на іх бок[3]. У наступны час пасаду главы Найвышэйшага ваеннага савета ССА займаў былы брыгадны генерал сірыйскіх узброеных сіл Салім Ідрыс, аднак фактычна рэальнае камандаванне падраздзяленняў ажыццяўлялі палявыя камандзіры на месцах. Такім чынам, Ідрыс з’яўляўся хутчэй прадстаўніком ССА, чым ваенным лідарам[4][5].

ССА мае парасонавую структуру і складаецца з невялікіх лакальных падраздзяленняў, якія дзейнічаюць на ўсёй тэрыторыі Сірыі. Назва «ССА» часта выкарыстоўваецца як абагульняючая для ўсёй узброенай апазіцыі ўраду Сірыі, але на справе з’яўляецца пэўным альянсам паўстанцкіх груповак[5]. Колькасць ацэньваецца ад 30 да 50 тысяч чалавек[2]; паводле ўласных даных групоўкі на чэрвень 2013 года яна налічвае каля 80 тысяч баевікоў[4].

Большасць членаў ССА з’яўляюцца арабамі-сунітамі, аднак у яе складзе прысутнічаюць падраздзяленні, сфарміраваныя з курдаў[6], сірыйскіх туркменаў[7], палесцінцаў[8][9], лівійцаў[10] і друзаў[11]. У складзе ССА таксама прысутнічаюць баевікі з Лівана, Туніса, Саудаўскай Аравіі і іншых краін[12].

Нягледзячы на дамінаванне Братоў-мусульман, Сірыйская свабодная армія разглядаецца як «умераная» «свецкая» частка сірыйскай апазіцыі, таму, што яе палітычнае крыло — Нацыянальную кааліцыю — часта прадстаўляюць і ўзначальваюць камуністы, хрысціяне, камуністы-хрысціяне і г.д., у адрозненне ад такіх радыкальных груповак, як «Фронт аль-Нусра». Супярэчнасці паміж умеранай і радыкальнай ісламісцкай часткамі апазіцыі нярэдка прыводзяць да ўзброеных сутыкненняў[13][14].

ССА атрымлівае палітычную і фінансавую падтрымку з боку заходніх краін (Францыі, ЗША і іншых) і краін Персідскага заліва, а таксама Турцыі[5].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]