Свантэ Паабо

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Свантэ Паабо
Svante Pääbo
SvantePääbo.jpg
Дата нараджэння 20 красавіка 1955(1955-04-20)[1] (63 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства Flag of Sweden.svg Швецыя
Бацька: Сунэ Бергстрэм
Род дзейнасці генетык, палеантолаг
Навуковая сфера генетыка
Месца працы Інстытут эвалюцыйнай антрапалогіі таварыства Макса Планка
Навуковая ступень доктарская ступень[d][3]
Альма-матар Упсальскі ўніверсітэт
Вядомы як адзін з заснавальнікаў палеагенетыкі; расшыфроўка геному неандэртальца, адкрыццё дзянісаўскага чалавека
Узнагароды і прэміі
Сайт email.eva.mpg.de/~paabo/
Commons-logo.svg Свантэ Паабо на Вікісховішчы

Свантэ Паабо, або Свантэ Пеэбо (шведск.: Svante Pääbo, н. 20 красавіка 1955 г., Стакгольм) — шведскі біёлаг, спецыяліст па эвалюцыйнай генетыцы. Сын біяхіміка Сунэ Бергстрэма, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1982). Маці, Карын Пяэбо — эстонскага паходжання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў школе для перакладчыкаў, з 1975 года вывучаў ва Ўпсальскім універсітэце егіпталогію, рускую мову, гісторыю навукі і медыцыны. Абараніў дысертацыю па малекулярнай імуналогіі (1986). Затым нядоўга працаваў у цэнтры малекулярнай біялогіі Цюрыхскага універсітэта і ў Інстытуце вывучэння рака ў Лондане. У 1987-1990 гадах на постдоктарантуры ва Ўніверсітэце Каліфорніі ў Берклі, у лабараторыі Алана Уілсана, дзе займаўся вылучэннем генетычнага матэрыялу выкапневых і вымерлых у найноўшы час жывёл. У 1990-1997 гадах — прафесар агульнай біялогіі ў Мюнхенскім універсітэце, з 1997 года — дырэктар дэпартамента генетыкі ў інстытуце эвалюцыйнай антрапалогіі ў Лейпцыгу.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Паабо — адзін з заснавальнікаў такой дысцыпліны, як палеагенэтыка, якая займаецца даследаваннем першых людзей і гамінідаў пры дапамозе генетычных метадаў. Пачаў працу ў гэтай галіне ў 1984 годзе з вывучэння старажытнаегіпецкіх мумій з еўрапейскіх калекцыяў музеяў, да якіх атрымаў доступ праз свайго выкладчыка егіпталогіі. У 1985 годзе ўпершыню ў гісторыі дастаў з мумій генетычны матэрыял[4]. У 2006 годзе абвясціў аб плане поўнай расшыфроўкі геному неандэртальца. У лютым 2009 года было абвешчана аб дасягненні першых папярэдніх вынікаў, і ў маі 2010 года яны былі апублікаваныя ў часопісе «Science». У сакавіку 2010 года група Паабо, вывучаўшая ДНК, вынятую з фрагмента косткі, знойдзенай ў Дзянісавай пячоры на Алтаі, прыйшла да высновы аб існаванні ў старажытнасці раней невядомага віду гамінідаў — дзянісаўскага чалавека. У 2016 годзе група Паабо апублікавала працу, у якой на падставе параўнальнага аналізу геномаў амаль 2000 людзей з усяго свету зроблена выснова, што было не менш за тры эпізоды скрыжавання паміж неандэртальцамі і рознымі групамі чалавека разумнага[5][6].

Паведамленне групы Паабо ў 2002 годзе аб адкрыцці так званага «гена мовы» FOXP2 выклікала шырокі грамадскі рэзананс і навуковую дыскусію.

Узнагароды і прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам «За заслугі» (2008) і Вялікім крыжам ордэна «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія» (2009). Член Шведскай каралеўскай акадэміі навук, Еўрапейскай акадэміі (1998), Берлінска-Брандэнбургскай акадэміі навук (1999), Леапальдзіны (2001), Саксонскай акадэміі навук (2004), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (2011), замежны член НАН ЗША (2004)[8], Французскай акадэміі навук (2015)[9] і Лонданскага каралеўскага таварыства (2016). Ганаровы доктар Ірландскага нацыянальнага універсітэта у Голуэе (2015).

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #126792062 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #126792062 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #126792062 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 сакавіка 2015.
  4. Harold M. Schmeck Jr. Intact Genetic Material Extracted from an Ancient Egyptian Mummy , New York Times (16 April 1985).
  5. Svante Pääbo Excavating Neandertal and denisovan DNA from the genomes of Melanesian individuals (англ.)  // Science. — 2016. — Vol. 352. — С. 235-239. — DOI:10.1126/science.aad9416
  6. Мы скрещивались с неандертальцами трижды. XX2 век (25 сакавіка 2016). Праверана 26 кастрычніка 2016.
  7. Большая золотая медаль РАН имени М. В. Ломоносова.
  8. http://www.nasonline.org/member-directory/members/20007508.html
  9. http://www.academie-sciences.fr/fr/Liste-des-membres-de-l-Academie-des-sciences-/-P/svante-paabo.html

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]