Свантэ Пяэба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Свантэ Пяэба
шведск.: Svante Pääbo
Дата нараджэння 20 красавіка 1955(1955-04-20)[1][2][…] (68 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Сунэ Бергстрэм[5][6]
Маці Карын Пяэба[d][5]
Жонка Linda Vigilant[d]
Род дзейнасці генетык, біёлаг, эвалюцыяніст
Навуковая сфера палеагенетыка, эвалюцыйная антрапалогія[d][7], генетыка чалавечай эвалюцыі[d], генетыка, эвалюцыйная біялогія[7] і evolutionary genetics[d][7]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар
Вядомы як адзін з заснавальнікаў палеагенетыкі; расшыфроўка геному неандэртальца, адкрыццё дзянісаўскага чалавека
Член у
Узнагароды
H. M. The King's Medal Pour le Mérite Вялікі афіцэрскі крыж ордэна За заслугі перад ФРГ ордэн «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія» Order of the Polar Star - Commander's Grand Cross

прэмія імя Лейбніца[d] (1992)

ганаровы доктар Цюрыхскага ўніверсітэта[d] (1994)

Max Delbrück Medal[d] (1998)

медаль Каруса[d] (1999)

ганаровы доктар Хельсінкскага ўніверсітэта[d] (2000)

прэмія імя Эрнста Шэрынга[d] (2003)

Leipziger Science Award[d] (2003)

Louis-Jeantet Prize for Medicine[d] (2005)

Ордэн за заслугі ў мастацтве і навуцы

honorary doctor of Royal Institute of Technology[d] (2008)

Kistler Prize[d] (2009)

ганаровы доктар Каралінскага інстытута[d] (25 мая 2012)

Gruber Prize in Genetics[d] (2013)

Sven Berggren prize[d] (2013)

Вялікі залаты медаль імя М. В. Ламаносава (2014)

Keio Medical Science Prize[d] (2016)

Breakthrough Prize in Life Sciences[d] (2016)

замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (2016)

прэмія Дэна Дэвіда[d] (2017)

прэмія прынцэсы Астурыйскай за дасягненні ў навуковых і тэхнічных даследаваннях[d] (2018)

Прэмія Японіі[d] (2020)

Nierenberg Prize[d] (2018)

Newcomb Cleveland Prize[d]

Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне

2022 Nobel Prize in Physiology or Medicine[d]

прэмія Мэсры[d] (2021)

Сайт eva.mpg.de/genetics/staf…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свантэ Пя́эба, у шведскім маўленні Свантэ Пэ́эбу (эст.: і шведск.: Svante Pääbo; нар. 20 красавіка 1955, Стакгольм) — шведскі біёлаг, спецыяліст па эвалюцыйнай генетыцы. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (2022).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын біяхіміка Сунэ Бергстрэма, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1982). Маці, Карын Пяэба — хімік эстонскага паходжання.

Вучыўся ў школе для перакладчыкаў, з 1975 года вывучаў ва Упсальскім універсітэце егіпталогію, рускую мову, гісторыю навукі і медыцыны. Абараніў дысертацыю па малекулярнай імуналогіі (1986). Затым нядоўга працаваў у цэнтры малекулярнай біялогіі Цюрыхскага універсітэта і ў Інстытуце вывучэння рака ў Лондане. У 1987—1990 гадах на постдактарантуры ва Універсітэце Каліфорніі ў Берклі, у лабараторыі Алана Уілсана, дзе займаўся вылучэннем генетычнага матэрыялу выкапнёвых і вымерлых у найноўшы час жывёл. У 1990—1997 гадах — прафесар агульнай біялогіі ў Мюнхенскім універсітэце, з 1997 года — дырэктар дэпартамента генетыкі ў інстытуце эвалюцыйнай антрапалогіі ў Лейпцыгу.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Пяэба — адзін з заснавальнікаў такой дысцыпліны, як палеагенэтыка, якая займаецца даследаваннем першых людзей і гамінідаў пры дапамозе генетычных метадаў. Пачаў працу ў гэтай галіне ў 1984 годзе з вывучэння старажытнаегіпецкіх мумій з еўрапейскіх калекцый музеяў, да якіх атрымаў доступ праз свайго выкладчыка егіпталогіі. У 1985 годзе ўпершыню ў гісторыі дастаў з мумій генетычны матэрыял[10]. У 2006 годзе абвясціў аб плане поўнай расшыфроўкі геному неандэртальца. У лютым 2009 года было абвешчана аб дасягненні першых папярэдніх вынікаў, і ў маі 2010 года яны былі апублікаваныя ў часопісе «Science». У сакавіку 2010 года група Пяэба, вывучала ДНК, вынятую з фрагмента косткі, знойдзенай ў Дзянісавай пячоры на Алтаі, і прыйшла да высновы пра існаванне ў старажытнасці раней невядомага віду гамінідаў — дзянісаўскага чалавека. У 2016 годзе група Пяэба апублікавала працу, у якой на падставе параўнальнага аналізу геномаў амаль 2000 людзей з усяго свету зроблена выснова, што было не менш за тры эпізоды скрыжавання паміж неандэртальцамі і рознымі групамі чалавека разумнага[11][12].

Паведамленне групы Пяэба ў 2002 годзе аб адкрыцці так званага «гена мовы» FOXP2 выклікала шырокі грамадскі рэзананс і навуковую дыскусію.

Узнагароды і прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам «За заслугі» (2008) і Вялікім крыжам ордэна «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія» (2009).

Член Шведскай каралеўскай акадэміі навук, Еўрапейскай акадэміі (1998), Берлінска-Брандэнбургскай акадэміі навук (1999), Леапальдзіны (2001), Саксонскай акадэміі навук (2004), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (2011), замежны член НАН ЗША (2004)[14], Французскай акадэміі навук (2015)[15] і Лонданскага каралеўскага таварыства (2016). Ганаровы доктар Ірландскага нацыянальнага універсітэта у Голуэе (2015).

Зноскі

  1. Svante Pääbo // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в (unspecified title) Праверана 3 кастрычніка 2022.
  3. а б Pääbo, Svante Erik // Sveriges befolkning 1980Sveriges Släktforskarförbund, 2004. — ISBN 91-87676-37-0 Праверана 3 кастрычніка 2022.
  4. Czech National Authority Database Праверана 29 студзеня 2023.
  5. а б Sleeping with the Enemy — 2011. Праверана 3 кастрычніка 2022.
  6. (not translated to en-gb) Svante Pääbo: ‘It’s maybe time to rethink our idea of Neanderthals’ // The GuardianBritain: (untranslated), 2023. — 161152 экз. — ISSN 0261-3077 Праверана 12 студзеня 2023.
  7. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  8. https://www.ae-info.org/ae/User/Pääbo_Svante
  9. Fellows Directory
  10. Harold M. Schmeck Jr (16 April 1985). "Intact Genetic Material Extracted from an Ancient Egyptian Mummy". New York Times.
  11. Svante Pääbo Excavating Neandertal and denisovan DNA from the genomes of Melanesian individuals(англ.) // Science. — 2016. — Vol. 352. — С. 235-239. — DOI:10.1126/science.aad9416
  12. Мы скрещивались с неандертальцами трижды. XX2 век (25 сакавіка 2016). Праверана 26 кастрычніка 2016.
  13. Большая золотая медаль РАН имени М. В. Ломоносова.
  14. http://www.nasonline.org/member-directory/members/20007508.html
  15. http://www.academie-sciences.fr/fr/Liste-des-membres-de-l-Academie-des-sciences-/-P/svante-paabo.html

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]