Сван Арло

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сван Арло
Swann Arlaud janvier 2016.jpg
Дата нараджэння 30 лістапада 1981(1981-11-30) (39 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прафесія акцёр, кінаакцёр, тэатральны акцёр, тэлеакцёр
Узнагароды
IMDb nm0035128
Commons-logo.svg Сван Арло на ВікіСховішчы

Сван Арло (фр.: Swann Arlaud; нар. 30 лістапада 1981, Фантэнэ-о-Роз, Францыя) — французскі акцёр.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 30 лістапада 1981 года ў Фантэнэ-о-Роз, дэпартамент О-дэ-Сен у Францыі. Яго маці — Таццяна Віяле, кастынг-дырэктар, дачка французскага акцёра Макса Віяля (1934—2000); айчым — кінааператар Бруна Нюйтэн.

Сваю акцёрскую кар’еру пачаў з удзелу ў рэкламных роліках і невялікіх роляў у фільмах, сярод якіх «Бунт дзяцей», «Мядзведзь на сцэне» і «Шэрыя душы». Паралельна са здымкамі акцёр вывучаў дэкаратыўнае мастацтва ў Страсбургу.

З пачатку 2000-х гадоў Сван Арло сыграў шэраг невялікіх роляў на тэлебачанні, у прыватнасці ў серыялах «Крымінальная паліцыя», «Так паступаюць сапраўдныя жанчыны», «Цэнтральная ноч» і «Стажоры: Першыя крокі ў паліцыі». У 2010 годзе атрымаў галоўную ролю ў фільме «Ананімныя рамантыкі» Жан-П’ера Амеры. У фільме таксама прынялі ўдзел Бенуа Пульворд, Ізабель Карэ і малады акцёр — П’ер Нінэ. У гэтым жа годзе акцёр зняўся ў фільмах «Незвычайныя прыгоды Адэль» Люка Бесона, «Выдатная стрэмка» Рэбекі Златоўскі і «Чорныя нябёсы» Жыля Маршана.

У 2012 годзе зняўся разам з Жэрарам Дэпардзьё, Эманюэль Сенье і Марк-Андрэ Грандэнам у экранізацыі рамана Віктора Гюго «Чалавек, які смяецца», знятую Жан-П’ерам Амеры.

У 2015 годзе Арло сыграў адну з галоўных роляў у фільме Элі Важэмана «Анархісты» разам з Тахірам Рахімам, Адэль Экзаркопулас і Гіёмам Гуі. За працу ў гэтай карціне акцёр быў намінаваны на кінапрэмію «Сезар» 2016 года на намінацыі «Самы перспектыўны акцёр». У гэтым жа годзе акцёр сыграў адну з роляў у фантастычным трылеры рэжысёра-дэбютанта Клемана Кажітора «Ні на нябёсах, ні на зямлі», дзе яго партнёрамі па здымачнай пляцоўцы былі Жэрэмі Рэнье, Кевін Азаіс і Фінегэн Олдфілд.

Зноскі