Светлагорск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Светлагорск
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Шацілінскі Востраў, Шацілавічы, Шацілкі
Горад з
Плошча
  • 25,85948 км²[1]
Вышыня цэнтра
131 ± 1 м і 138 м[2]
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 63 202 чал. (1 студзеня 2023)[3]
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2342
Паштовыя індэксы
247400
Аўтамабільны код
3
СААТА
3250501000
Афіцыйны сайт
Светлагорск на карце Беларусі ±
Светлагорск (Беларусь)
Светлагорск
Светлагорск (Гомельская вобласць)
Светлагорск

Светлаго́рск[4] (афіц. транс.: Svietlahorsk; да 29 ліпеня 1961 года — Шаці́лкі) — горад раённага падпарадкавання ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр раёна. Знаходзіцца на раўніне Гомельскае Палессе, сярэдняя тэмпература паветра студзеня −6,6 °C, ліпеня 18,4 °C, ападкаў 602 мм/год.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дакумент пра Шацілінскі Востраў 1560 г.

Паводле археалагічных раскопак, паселішча на месцы сучаснага горада існавала з VI — VII ст., а з XIII ст. існуе непарыўна[5]. Па пісьмовай крыніцы населены пункт вядомы з 15 ліпеня 1560 г. як маёнтак Шацілінскі Востраў[6]. У 1639 годзе сяло Шацілавічы[7] мела 17 сялянскіх двароў. У 1744 г. у спісе каталіцкіх парафій згадваюцца Шацілкі[8]. З 20 жніўня 1924 года мястэчка Шацілкі — цэнтр сельскага Савета (да 1960 г.) у створаным Парыцкім раёне[9]. 30 снежня 1956 г. вёска Шацілкі пераўтворана ў гарадскі пасёлак[10], з 9 чэрвеня 1960 — цэнтр Парыцкага раёна. 29 ліпеня 1961 года гар. п. Шацілкі пераўтвораны ў горад Светлагорск[11], а Парыцкі раён перайменаваны ў Светлагорскі[12].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XX стагоддзе: 1917 год — 757 чал. у ваколіцы (вёсцы), маёнтку і чыгуначнай станцыі разам; 1953 год — 2170 чал.[13]; 1959 год — 5772 чал.[14]; 1961 год — 11,5 тыс. чал.[15]; 1970 год — 40,3 тыс. чал.[16][17]; 1973 год — 48,7 тыс. чал.[16]; 1975 год — 55 тыс. чал.[18]; 1981 год — 58 тыс. чал.[19]; 1993 год — 74 тыс. чал.[20]; 1995 год — 75,4 тыс. чал.[17]; 1999 год — 73,3 тыс. чал.[21]; 2000 год — 73,3 тыс. чал.[22]
  • XXI стагоддзе: 2001 год — 73,4 тыс. чал.[16]; 2006 год — 70,2 тыс. чал.; 2008 год — 69,5 тыс. чал.; 2009 год — 69,3 тыс. чал.; 2010 год — 69,9 тыс. чал.; 2012 год — 69,2 тыс. чал.; 2015 год — 68 593 чал.[23]; 2016 год — 69 011 чал.[24]; 2017 год — 68 550 чал.[25]; 2018 год — 67 453 чал.[26]; 2019 год — 67 054 чал.[27]

Унутраны падзел горада[правіць | правіць зыходнік]

Жылая планіроўка горада складаецца з наступных частак:

Шацілкі — колішняя вёска, уздоўж р. Бярэзіна, з пераважна індывідуальнай забудовай (Ніжнія Шацілкі — іх старая частка, на ўсход ад набярэжнай, Верхнія Шацілкі — іх новая частка, на захад ад набярэжнай);

Стары горад — кварталы, якія прылягаюць да старой часткі Шацілак, у асноўным з 2—3-павярховымі будынкамі 1950-х — пач. 1960-х гг.;

пас. Будаўнікоў — невялікая 1-павярховая забудова ў лясным масіве;

8 мікрараёнаў, якія пабудаваны з 1960-х гг. да нашага часу (яны складаюць асноўную частку горада, назвы гл. ніжэй).

Па іншы бок ад чыгункі знаходзяцца:

пас. Нафтавікоў — 2—3-павярховая забудова 1960-х гг.;

Светач — ранейшая в. Какаль і колішні маёнтак Еленполь.

Астатнія месцы, якія маюць у асноўным індывідуальную забудову — уздоўж чыгункі, а таксама прылеглыя да пас. Нафтавікоў — не маюць цалкам склаўшыхся найменняў, хоць у дачыненні да апошніх часам ўжываецца назва «Стары аэрадром».

Мікрараёны маюць наступныя назвы:

  • Кастрычніцкі (мікрараён 1)
  • Першамаскі (мікрараён 2)
  • Маладзёжны (мікрараён 3)
  • Юбілейны (мікрараён 4)
  • Шацілкі (мікрараён 5)
  • Бярэзіна (мікрараён 6)
  • Палессе (мікрараён 6А)
  • Паўдневы (мікрараён 8)

Нумарацыя будынкаў у шматпавярховай забудове вядзецца ў асноўным па мікрараёнах (а не па вуліцах). Для абазначэння адрасоў (у тым ліку для паштовай карэспандэнцыі) у межах мікрараёнаў 1-6А выкарыстоўваюцца як іхнія назвы (напрыклад, «Мікрараён Кастрычніцкі, дом 28, кватэра 11»), так і нумары («Мікрараён 1, дом 28, кватэра 11»). Мікрараён Паўднёвы падзелены на вуліцы, і для абазначэння адрасоў у ягоных межах выкарыстоўваюцца назвы вуліц, а не мікрараёна. Мікрараён Шацілкі прылягае да Шацілак — старадаўняй часткі паселішча.

Ва ўсходняй частцы горада знаходзіцца прамысловая зона, яна аддзелена ад жылой забудовы першага мікрараёна часткай вуліцы Мірашнічэнкі, часткова аддзелена ад жылых дамоў вуліцай Леніна (у раёне прахадной ЦЭЦ), і без адмежавання ад жылой часткі пачынаецца на поўдзень ад жылых дамоў па вуліцах Леніна і Зялёная (адразу за гэтымі дамамі пачынаецца агароджаная тэрыторыя завода ЖБВіК)

Вул. Дарожная падзяляе Шацілкі (злева) ад Старога горада. Стары горад. Мікрараён Палессе.

Вуліцы і завулкі[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Першамайскі завулак Вераснёўскі праезд
Інтэрнацыянальная вуліца Судабудаўнічная вуліца
вуліца Лазо Палеская вуліца
? Станцыённая вуліца
? Судаверфная вуліца
? Дарожны завулак
? Палескі завулак
? Савецкі завулак
? Судабудаўнічны завулак
? Леніна завулак
? Інтэрнацыянальны завулак
вуліца Сяргея Прача Лясная вуліца
Царскасельская вуліца Цэнтральная вуліца
Кучынская вуліца Сасновая вуліца
Бельская вуліца Садовая вуліца
вуліца Еўфрасінні Полацкай Кляновая вуліца
вуліца Iгната Усцiменкi Палява вуліца

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Намотка тэрмаўстойлівай ніткі «Арселон» вытворчасці ААТ «СветлагорскХімвалакно».

Буйнейшыя прадпрыемствы:

  • вытворчае аб’яднанне «Хімвалакно»
  • цэлюлозна-кардонны камбінат
  • завод беленай цэлюлозы (уваходзіць у склад ААТ ЦКК, але з’яўляецца асобным заводам)
  • цеплаэлектрацэнтраль
  • завод жалезабетонных вырабаў і канструкцый
  • домабудаўнічы камбінат

Транспартныя зносіны[правіць | правіць зыходнік]

Чыгуначная станцыя.

Маецца прыстань на р. Бярэзіна. Горад знаходзіцца за 90 км ад г. Гомеля; на аўтамабільнай дарозе Парычы — Рэчыца, адлегласць да Гомеля па аўтадарозе — 113 км (праз г. Рэчыцу). Чыгуначная станцыя на лініі Жлобін — Калінкавічы[28]. Адлегласць ад Мінска наўпрост — 203 км.

Гарадскі аўтобус га вуліцы Леніна

У горадзе дзейнічае 12 аўтобусных маршрутаў.

  • Аграсэрвіс — вакзал
  • Аграсэрвіс — хлебазавод
  • Хімвалакно — вул. Прывакзальная
  • ЗПТН — мікрараён Палессе
  • ЦКК — вул. Прывакзальная
  • ЦКК — гандлёвы цэнтр (туды — па вул. Свярдлова, назад — па вул. Леніна)
  • ЦКК — гандлёвы цэнтр
  • Э ЦКК — гандлёвы цэнтр (экспрэсны, па зкарочанаму маршруту па вул. Калініна)
  • пас. Нафтавікоў — індустрыяльны каледж
  • Аграсэрвіс — пас. Светач
  • Вакзал — пас. Мядкоў (або да в. Расава)
  • «Хімвалакно» (ці ад аўтастанцыі або ЦКК) — пас. Мядкоў
  • Аўтастанцыя — в. Якімава Слабада
  • Аўтастанцыя — вакзал
  • Аграсэрвіс — вул. Азалава
  • Аўтастанцыя — вул. Прывакзальная
  • Б Аграсэрвіс — вул. Азалава
  • Аўтастанцыя — пас. Нафтавікоў
  • Б Аўтастанцыя — вул. Багдановіча
  • Аўтастанцыя — індустрыяльны каледж

Частка з іх працуе не ўвесь дзень, а па пэўных гадзінах.

У горадзе размешчана аўтастанцыя, з якой ходзяць аўтобусы па ўсім Светлагорскім раёне, некаторыя вёскі Рэчыцкага раёна, а таксама штодзённыя аўтобусы ў Мінск, Гомель, Кіеў, Маскву, Санкт-Пецярбург, Брагін, па пятніцах ходзіць аўтобус у Салігорск і Слуцк.

Вакзал Светлагорска размешчаны на чыгуначнай лініі Жлобін — Калінкавічы. Штодзень з яго можна даехаць да Брэста, Магілева, Віцебска, Гомеля, Рагачова, Мінска, Калінкавіч, Жлобіна, Бабруйска, Асіповіч, Оршы. Да верасня 2020 года плануецца завяршыць электрыфікацыю ўчастка лініі Жлобін — Калінкавічы, якая ўключае Светлагорск (па стане на ліпень 2019 года праца ў гэтым напрамку актыўна вядзецца).

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе працуюць 12 агульнаадукацыйных школ (у т. л. гімназія — былая школа нумар 7), першая і другая школы працуюць не ў поўную моц. Прафесійна-тэхнічны ліцэй хімікаў і індустрыяльны каледж, якія раней існавалі паасобна, у 2018 годзе былі злітыя ў адзіную ССНУ на базе каледжа, які цяпер мае асобны аддзел прафесійна-тэхнічнай адукацыі (былы прафесійна-тэхнічны ліцэй) і аддзел сярэдняй спецыяльнай адукацыі (уласна каледж). Дзейнічаюць Дом дзіцячай і юнацкай творчасці, міжшкольныя экалагічны і камп’ютарны цэнтры.

Раней, у 1993—2001 гг. у Светлагорску таксама існаваў беларускамоўны агульнаадукацыйны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа (не ўключаны ў нумарацыю школ), які знаходзіўся ў Старым Горадзе па вуліцы Леніна. Ліцэй фінансаваўся з светлагорскага бюджэту, але у 2001 годзе быў зачынены, а засталыя ліцэйскія класы былі пераведзеныя ў школу нумар 1, дзе адбыўся асобны выпуск ліцэйскіх класаў у 2002—2003 гадах.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Дом культуры энeргетыкаў.
  • гісторыка-краязнаўчы музей
  • дом рамёстваў
  • раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма
  • карцінная галерэя «Традыцыя» імя Г. Пранішнікава
  • гарадскі цэнтр культуры
  • Дом культуры энергетыкаў
  • дзіцячая школа мастацтваў
  • дзіцячая мастацкая школа (выяўленчага мастацтва)

Кінатэатр «Спадарожнік» знаходзіцца ў в. Чыркавічы паблізу горада.

У 2017 годзе горад быў адабраны для ўдзелу ў ініцыятыве «Крэатыўныя гарады і рэгіёны».

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

Гарадскі лес.

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Помнікі і скульптуры

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Герой Сацыялістычнай Працы Героі Сацыялістычнай Працы

Медаль лаўрэата Нобелеўскай прэміі Лаўрэат Нобелеўскай прэміі

А. В. Бяляцкі.

Сцяг Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Навукоўцы

У адукацыі, культуры і мастацтве

Спартсмены

Сярод ураджэнцаў Светлагорска, выхаванцаў спартыўных школ горада, шмат спартсменаў, якія дасягнулі высокіх вынікаў. Ніжэй падаюцца звесткі пра чэмпіёнаў і ўладальнікаў кубкаў у дарослых спаборніцтвах, шырэйшых за тэрыторыю Беларусі, а таксама пра спартсменаў, аб якіх ёсць асобныя старонкі ў «Вікіпедыі».

Веславанне на байдарках і каноэ

Радыёспорт

Іншыя віды спорта

Г. П. Блізнюк.

Іншыя вядомыя асобы

Партнёрскія гарады і акруга[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б http://gp.by/upload/iblock/62e/62e2e55200c9c99201b5cd479b21af04.pdf
  2. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  3. Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
  4. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  5. РАССАДИН С. Е. О некоторых находках 2008 г. на Шатилинском Острове // Исследования по истории Восточной Европы: научный сборник. Вып. 1. Мн., 2008, с. 234—236. (руск.)
  6. МАСЛЮКОЎ Т. В. З гісторыі Шацілавічаў // Гомельшчына: старонкі мінулага. II выпуск. Гомель, 1996, с. 22 — 26.
  7. бел.: шаць — добрае, прыгожае месца, у слоўніку рус. мовы Ул. Даля — «гара сярэдняй велічыні».
  8. Diecezja Wilenska, 1744 // Suwalskie Towarzystwo Genealogiczne im. prof. J. Wisniewskiego. (польск.)
  9. КАМІНСКІ М. І., ПЯТРОСАВА А. Ю. Светлагорск // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць. Мн., 1985, с. 334.
  10. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 30 снежня 1956 г. «Аб пераўтварэнні вёскі Шацілкі Парыцкага раёна Гомельскай вобласці ў гарадскі пасёлак».
  11. Цяперашняя назва — ад «святло» і «горад».
  12. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 29 ліпеня 1961 г. «Аб пераўтварэнні гарадскога пасёлка Шацілкі ў горад раённага падпарадкавання і перайменаванні Парыцкага раёна Гомельскай вобласці».
  13. ХОМІЧ А. М., РАБЯНОК П. П. Светлагорск у рыштаваннях // Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён. У 2 кн. Кн. 2. Мн., 2003, с. 541 — 555. ISBN 985-01-0255-1.
  14. Численность наличного населения городов и других поселений, районов, районных центров и крупных сельских населённых мест на 15 января 1959 года по республикам, краям и областям. Белорусская ССР. (руск.)
  15. Светлогорск // Краткая географическая энциклопедия. Т. 3. М., 1962. (руск.)
  16. а б в Светлагорск // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14. Мн., 2002, с. 253. ISBN 985-11-0238-5.
  17. а б Беларусь 1995.
  18. Светлогорск // Большая Советская энциклопедия. (руск.)
  19. Светлогорск // Советский энциклопедический словарь. Мн., 1985, с. 1173. (руск.)
  20. Светлогорск // Большой энциклопедический словарь. (руск.)
  21. Светлагорск // Памяць: Светлагорск і Светлагорскі раён. У 2 кн. Кн. 1. Мн., 2000, с. 19.
  22. Светлагорск // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 1. Мн., 2001, с. 257.
  23. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  24. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  25. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  26. http://www.belstat.gov.by/upload/iblock/a54/a54051206faadf3ed111c9fb79e4d8eb.pdf
  27. http://www.belstat.gov.by/upload/iblock/5e8/5e847c9ec699ed5ae7a852198e283b58.pdf
  28. Гомельская область. Общегеографический атлас. Мн., 2005, с. 1. ISBN 985-6625-22-Х. (руск.)
  29. У Беларусі для абанентаў ByFly сайт даступны па гасцявым падключэнні.
  30. Ураджэнка Светлагорска здымецца ў некалькіх мастацкіх фільмах // Гомель гражданский. 2014.01.22
  31. ЛИПСКИЙ, В. Моя родня — моё богатство (руск.) // Уладзімір Ліпскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]