Свойская свіння

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Свойская свіння
Sow and five piglets.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sus scrofa domestica Linnaeus, 1758

Сінонімы
Sus domestica
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   898310
NCBI   9825
EOL   4445650

Свойская свіння (Sus scrofa domesticus) — разнавіднасць дзіка, адамашненных чалавекам каля 7000 гадоў таму, (па некаторых даследаванняў — значна раней) і распаўсюджаная галоўным чынам у краінах Захаду, ва Усходняй Азіі і ў Акіяніі. Здзічэлыя свінні (рэйзарбекі) сустракаюцца ў Паўночнай Амерыцы, у Аўстраліі і ў Новай Зеландыі.

Адрозніваюць мясны, беконны і сальны адкорм свіней. Свінні — жывёлы ўсёедныя. Яны добра засвойваюць як раслінныя, так і жывёльныя кармы і прадукты іх перапрацоўкі. Гэта павялічвае магчымасці іх развядзення пры розных кармавых умовах. Свінні ў 2 разы лепш, чым буйная рагатая жывёла, і ў 1,5-2 разы лепш, чым авечкі, выкарыстоўваюць пажыўныя рэчывы корму на прырост. На 1 кг прыросту жывой масы ім патрабуецца ўсяго 4-4,5 кармавой адзінкі. Яны маюць самы высокі забойны выхад прадукцыі: у маладняку пры жывой масе 80-100 кг ён складае 70-75%, пры жывой масе 100—120 кг — 76-80%, пры жывой масе 150 кг і больш — 80-85%.

Свінаматка за апарос дае 10-14 парасят. Перыяд цяжарнасці (супароснасці) — 114 дзён (магчымы адхіленні ад 102 да 128 дзён), лактацыі (3-4 тыдні). Палавая сталасць у свіней настае ў 6-7 мес., асемяненне магчыма ў 8,5-9 мес. Пры адкорме маладняк дасягае жывой масы 100 кг за 180—210 дзён.

Свінні вырошчваецца ў асноўным дзеля мяса. Сусветная вытворчасць свініны ў 2005 склаў 97,2 млн тон (па дадзеных Мінсельгаса ЗША).

Свініна мае высокую каларыйнасць, у параўнанні з мясам іншай жывёлы ў ёй менш вады (60-62%) і больш тлушчу (да 57%). Яе добра кансерваваць, а пры засольванні і вэнджанні яна не толькі не зніжае сваёй якасці, а становіцца яшчэ больш смачнай і каштоўнай у харчовых адносінах і прыгоднай для працяглага захоўвання.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.