Перайсці да зместу

Свольна (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Свольна
Рака Свольна ля вёскі Валясы (Беларусь)
Рака Свольна ля вёскі Валясы (Беларусь)
Характарыстыка
Даўжыня 99 км
Басейн 1 510 км²
Расход вады 11,7 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток Возера Нячэрыца
 • Вышыня 125,5 м
 • Каардынаты 56°07′18,57″ пн. ш. 28°27′32,59″ у. д.HGЯO
Вусце рака Дрыса
 • Месцазнаходжанне вёска Цясты
 • Вышыня 102 м
 • Каардынаты 55°43′34,3″ пн. ш. 28°02′40,32″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,2 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора

Краіны
Рэгіён Віцебская вобласць
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свольна — рака ў Себежскім раёне Пскоўскай вобласці Расіі і Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Дрыса. Даўжыня 99 км.

Паводле К. Бугі, таго ж паходжання, што і назва літоўскай ракі Svalia[1]. А. Ванагас гідронімы тыпу Svalia звязваў з літоўскімі гідронімамі Svilė, Svyla і выводзіў ад літоўскага svilti «гарэць без полымя, прыгараць; „гарэць“ ад холада»[2]. Далей да індаеўрапейскага *sṷel- «тлець, гарэць»[3]. Значэнне мела быць звязанае з нізкай тэмпературай у рацэ.

На думку В. Жучкевіча, назва ракі Свольна славянская: С-воль-н-а. Пачатковае с прэфіксальнага паходжання, значэнне асновы: воля, вольнае[4].

На думку У. Юрэвіча, назва сведчыць аб тым, што рака вольна нясе свае воды, не маючы перашкод на шляху[5].

Выцякае з возера Нячэрыца  (руск.)(Себежскі раён), цячэ па Полацкай нізіне (даўжыня на Беларусі 93 км) па мяжы Расонскага і Верхнядзвінскага раёнаў, сярэдняе і ніжняе цячэнне — ў Верхнядзвінскім раёне, вусце насупраць вёскі Цясты, размешчанай на левым беразе Дрысы. Верхняе і сярэдняе цячэнне ракі праходзіць ў лясістай мясцовасці. Цячэ праз азёры Лісна і Бузянка. Плошча вадазбору 1510 км². У басейне ракі азёры Асвейскае, Белае, Купальнае (Верхнядзвінскі раён), Белае, Жабернае (Расонскі раён), Кабылінскае, Гарбінец, Белянец, Слотца, Малы Тучок, Брэдна, Цялятнае, Гута, Дземя, Плацічнае, Страднае, Селядцова, Тутча, Ізубрыца, Баброўна, Паўночны Шчучынец і інш. Густата рачной сеткі 0,54 км/км².

Даліна пераважна трапецападобная, шырыня ў верхнім і сярэднім цячэнні 0,4—0,6 км, у ніжнім 0,8—1,5 км. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія вышынёй 10—20 метраў. Пойма перарывістая, лугавая, у паніжэннях забалочаная шырынёй ад 100 да 300 метраў. Рэчышча звілістае, месцамі моцназвілістае, шырыня 18—20 м. Берагі стромкія.

Рака замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у пачатку красавіка. Выкарыстоўваецца ў якасці прыёмніка меліярацыйных сістэм.

Асноўныя прытокі

[правіць | правіць зыходнік]

Справа: Піжаўка, ручай Мошніца, Водзьга. Злева: Лонніца, Ласкагоўка, ручай Лешня, ручай Рудня.

  1. K. Būga. Rinktiniai raštai. — Vilnius, 1961. — Т. III. — С. 541.
  2. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 322—323.
  3. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1045.
  4. В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 338.
  5. У. М. Юрэвіч. Слова жывое, роднае, гаваркое… Дапам. для настаўнікаў. Мінск, 1998. С. 220.
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 328. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007.
  • Свольна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  • Макарэвіч А. А. Свольна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 269. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 221. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 11, 52. — 72 с. — 10&000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)