Свэн Нурдквіст

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Свэн Нурдквіст
Sven Nordqvist
Sven Nordqvist 03.JPG
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 30 красавіка 1946(1946-04-30) (72 гады)
Месца нараджэння: Хельсінгбарг, Швецыя
Грамадзянства: Flag of Sweden.svg Швецыя
Месца працы:
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік, мастак-ілюстратар
Гады творчасці: з 1982
Кірунак: дзіцячая літаратура
Мова твораў: шведская
Прэміі: Прэмія Астрыд Ліндгрэн, Прэмія Аўгуста
pettson.gammafon.se
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Свэн Ну́рдквіст (шведск.: Sven Nordqvist; * 30 красавіка 1946, Хельсінгбарг, Сконэ, Швецыя) — шведскі дзіцячы пісьменнік і ілюстратар. Вядомы найперш дзякуючы сваёй серыі пра старога Пэтсана і кацяня Фіндуса.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся на поўдні Швецыі, у Хельсінгбаргу. Юнацтва правёў у Хальмстадзе. З 15-гадовага ўзросту марыў стаць мастаком і некалькі разоў беспаспяхова намагаўся паступіць у розныя мастацкія ўстановы. У рэшце рэшт яму давялося вывучаць архітэктуру ў вышэйшай тэхнічнай школе ў горадзе Лунд, дзе пасля пэўны час чытаў лекцыі па архітэктуры ў Лундскім універсітэце. У той самы час ён працаваў ілюстратарам у рэкламнай кампаніі ў Хальмстадзе, аздабляў плакаты і кнігі.

Нарэшце ў 1983 ён узяў удзел у конкурсе на найлепшую дзіцячую ілюстрацыю для кнігі, які ладзіла выдавецтва «Апал». Дзеля гэтага ён напісаў уласную кнігу (казку «Агатон Эман і алфавіт») і праілюстраваў яе, заняўшы першае месца. Наступнага года гэтая казка выйшла ў свет асобнай кнігай. З тае пары ён стаў працаваць толькі як аўтар і мастак дзіцячых кніг.

Жанаты, мае двух сыноў.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1984 годзе выйшла яго кніга «Блінны торт», першая ў серыі пра старога фермера Пэтсана і яго разумнаё кацянё. Дзякуючы гэтай серыі Нурдквіст стаў знакамітым спярша на сваёй радзіме, а пасля і ў Еўропе, найперш у Германіі. У нямецкім перакладзе галоўных герояў завуць Петэрсан і Фіндус, у дацкім — Педэрсэн і Фіндус, па-фінску — Песанен і Війру.

Паводле кніг пра Фіндуса і Пэтсана былі створаны фільмы і мультфільмы, а таксама камп'ютарная гульня.

Акрамя серыі пра Пэтсана і Фіндуса Нурдквіст таксама вядомы як ілюстратар і сааўтар серыі казак пра прыгоды Мамы Му і яе сябра Крумкача шведскіх пісьменнікаў Юі і Томаса Вісландэраў.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Калядная каша / Перакл. са шведск. Надзеі Кандрусевіч. -- Мн.: “Кнігазбор”, 2017;
  • Паляванне на ліса / Перакл. са шведск. Надзеі Кандрусевіч. -- Мн.: “Кнігазбор”, 2017;
  • Пэтсан сумуе / Перакл. са шведск. Надзеі Кандрусевіч. -- Мн.: “Кнігазбор”, 2017;
  • Фіндус з’язджае / Перакл. са шведск. Надзеі Кандрусевіч. -- Мн.: “Кнігазбор”, 2017.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Нурдквіст С. Агатон Эман і алфавіт = Agaton Öman och alfabetet — 1983.
  • Нурдквіст С. Блінны торт = Pannkakstårtan — 1984. — (Пэтсан і Фіндус).
  • Нурдквіст С. Minus och stora världen — 1985.
  • Нурдквіст С. Julgröten — 1986.
  • Нурдквіст С. Паляванне на ліса = Rävjakten — 1986. — (Пэтсан і Фіндус).
  • Нурдквіст С. Hattjakten — 1987.
  • Нурдквіст С. Пэтсан сумуе = Stackars Pettson — 1987. — (Пэтсан і Фіндус).
  • Нурдквіст С. Nasse hittar en stol — 1988. — (Nasse-serien).
  • Нурдквіст С. Пэтсан і Фіндус святкуюць Каляды = Pettson får julbesök — 1988. — (Пэтсан і Фіндус).
  • Нурдквіст С. Перапалох у агародзе = Kackel i grönsakslandet — 1990. — (Пэтсан і Фіндус).
  • Нурдквіст С. Nasses taxi — 1991. — (Nasse-serien).
  • Нурдквіст С. Пэтсан ідзе ў паход = Pettson tältar — 1992. — (Пэтсан і Фіндус).
  • Нурдквіст С. Механічны Дзед Мароз = Tomtemaskinen — 1994. — (Пэтсан і Фіндус).
  • Нурдквіст С. Чужы ў агародзе = Tuppens minut — 1996. — (Пэтсан і Фіндус).
  • Нурдквіст С. Як Фіндус згубіўся, калі быў маленькім = När Findus var liten och försvann — 2001. — (Пэтсан і Фіндус).
  • Нурдквіст С. Дзе мая сястра? = Var är min syster? — 2007.
  • Нурдквіст С. Lisa väntar på bussen — 2010.
  • Нурдквіст С. Hemma hos Pettson och Findus — 2011.
  • Нурдквіст С. Фіндус з’язджае = Findus flyttar ut — 2012. — (Пэтсан і Фіндус). — ISBN 978-985-7180-33-2.

Ілюстрацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Casper Verner-Carlsson. Bubblan under isen — 1988.
  • Pelle Eckerman. Magiska linser och hemliga skåp — 1989.
  • Jujja/Tomas Wieslander. Mamma Mu gungar — 1993.]
  • Casper Verner-Carlsson. Storfiskarens nybörjarbok — 1993.
  • Jujja/Tomas Wieslander. Mamma Mu åker bobb — 1994.
  • Mats Wahl. Nu seglar Vasa! — 1995.
  • Jujja/Tomas Wieslander. Mamma Mu bygger koja — 1995.
  • Hannele Norrström. Guldflickan — 1995.
  • Jujja/Tomas Wieslander. Мама Му і Крумкач = Mamma Mu och Kråkan — 1996.
  • Jujja/Tomas Wieslander. Мама Му на санках = Mamma Mu städar — 1997.
  • Mats Wahl. Den långa resan — 1998.
  • Eva-Lena Larsson och Kennert Danielsson. Выбрыкі Фіндуса = Pyssla med Findus — 1998. — (Пэтсан і Фіндус).
  • Mats Wahl. Folket i Birka — 1999.
  • Sven Hedman. Pettson och Findus sångbok — 1999. — (Пэтсан і Фіндус).
  • Jujja Wieslander. Mamma Mu åker rutschkana — 2003.
  • Jujja Wieslander. Mamma Mu klättrar i träd — 2005.
  • Christine Samuelsson. Pettson och Findus kokbok — 2004. — (Пэтсан і Фіндус).
  • Jujja Wieslander. Mamma Mu får ett sår — 2006.
  • Jujja Wieslander. Mamma Mu och Kråkans jul — 2008.
  • Ekberg Peter. Tänk Själv -en inspirationsbok för unga filosofer — 2009.
  • Ekberg Peter. Tänk Själv -en inspirationsbok för unga filosofer — 2013.
  • Barbro Lindgren. Stackars Allan — 2013.

Прэміі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]