Перайсці да зместу

Свянцянскі павет (1921—1940)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Свянцянскі павет
польск.: Powiat święciański
Краіна Польская Рэспубліка
Статус Павет
Уваходзіць у Віленскае ваяводства
Уключае 1 горад, 14 вясковых гмін
Адміністрацыйны цэнтр Свянцяны
Найбуйнейшыя гарады Новыя Свянцяны
Дата ўтварэння 1921
Дата скасавання 1940
Староста Станіслаў Дворак (1934–1939)
Насельніцтва (1931) 136 500
Шчыльнасць 34 чал./км²
Плошча 4 017 км²
Свянцянскі павет на карце

Свянцянскі павет (польск.: Powiat święciański) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віленскім ваяводстве Польскай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтр — Свянцяны.

Да Першай сусветнай вайны быў паветам у Віленскай губерні Расійскай імперыі. У 1919—1920 гг. павет уваходзіў у склад Віленскай акругі ГУУЗ. 12 кастрычніка 1920 года тэрыторыя павета апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, якая 13 красавіка 1922 года была інкарпаравана ў Польшчу як Віленская зямля, а з 20 студзеня 1926 стала ваяводствам.

Нягледзячы на тое, што адміністрацыйны цэнтр быў у Свянцянах, найбуйнейшым населеным пунктам павета ў 1931 годзе былі Новыя Свянцяны (5 906 жыхароў).

У выніку польскага паходу Чырвонай Арміі ў верасні 1939 года павет быў падзелены паміж СССР і Літвой. Заходняя частка павета з цэнтрам у Новых Свянцянах адышла да Літвы, а ўсходняя з цэнтрам у Свянцянах — да Беларускай ССР. Беларуская частка павета 4 снежня 1939 года ўвайшла ў склад Вілейскай вобласці, 15 студзеня 1940 года на яе тэрыторыі ўтвораны Свянцянскі раён. Аднак ужо 25 лістапада 1940 года большая частка раёна перададзена Літоўскай ССР.

15 студзеня 1941 года павет быў адноўлены ў складзе Літоўскай ССР на тэрыторыі былых Свянцянскага, Гадуцішскага, Відзаўскага і Свірскага раёна Беларускай ССР.

Адміністрацыйны падзел

[правіць | правіць зыходнік]

Паводле стану на 1931 год Свянцянскі павет уключаў 1 горад і 14 вясковых гмін:

У 1919/1920 навучальным годзе ў Свянцянскім павеце дзейнічалі 62 усеагульныя школы і 1 сярэдняя. У іх навучаліся 4 102 вучні, працавалі 108 настаўнікаў[3].

  1. 1 2 3 1 студзеня 1926 года перададзена ў склад Вілейскага павета (Dz. U. z 1925 r. Nr 67, poz. 472)
  2. 1 2 3 1 студзеня 1926 года перададзена ў склад Пастаўскага павета (Dz. U. z 1925 r. Nr 67, poz. 472)
  3. Gierowska-Kałłaur, Joanna (2003). Rozdział VII. Szkolnictwo na ziemiach podległych Zarządowi Cywilnemu Ziem Wschodnich. Zarząd Cywilny Ziem Wschodnich (19 lutego 1919 – 9 września 1920). Warszawa: Wydawnictwo Neriton, Instytut Historii PAN. p. 242. ISBN 83-88973-60-6.

Шаблон:Свянцянскі павет (Польшча)