Святаполк Ізяславіч
Святаполк Ізяславіч | |||
![]() | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
1069 — 1071 | |||
Папярэднік | Мсціслаў Ізяславіч | ||
Пераемнік | Усяслаў Брачыславіч | ||
| |||
1078 — 1088 | |||
Папярэднік | Глеб Святаславіч | ||
Пераемнік | Мсціслаў Уладзіміравіч Вялікі | ||
| |||
1088 — 1093 | |||
Папярэднік | Яраполк Ізяславіч | ||
Пераемнік | Вячаслаў Яраполкавіч | ||
| |||
1093 — 1113 | |||
Папярэднік | Усевалад Яраславіч | ||
Пераемнік | Уладзімір Усеваладавіч Манамах | ||
Дзейнасць | палітык | ||
Нараджэнне | 8 лістапада 1050 | ||
Смерць | 16 красавіка 1113 (62 гады) | ||
Пахаванне | |||
Дынастыя | Рурыкавічы | ||
Бацька | Ізяслаў Яраславіч | ||
Маці | Гертруда Польская | ||
Жонка | Алена Тугарканаўна[d] і Варвара Камніна[d] | ||
Дзеці | Сбыслава Святаполкаўна[d], Ізяслаў Святаполкавіч[d], Прадслава Святаполкаўна[d], Яраслаў Святаполчыч, Мсціслаў Святаполкавіч[d] і Брачыслаў Святаполкавіч[d] | ||
Святаполк Ізяслававіч, у хрышчэнні Міхаіл (8 лістапада 1050[1] — 16 красавіка 1113[2], Вышгарад) — князь полацкі (1069—1071), наўгародскі (1078—1088), тураўскі (1088—1093), вялікі князь кіеўскі (1093—1113).
Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]
Прадстаўнік дынастыі Рурыкавічаў, сын Ізяслава Яраславіча — старэйшага з сыноў Яраслава Уладзіміравіча.
Палітычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Князь Святаполк II як прадстаўнік старэйшае галіны Яраславічаў быў актыўнейшым дзеячам. У 1069 годзе, пасля смерці яго брата Мсціслава Ізяслававіча ў Полацку ён стаў князем крывіцкім. Праўда, ненадоўга, ужо ў 1071 годзе Усяслаў II Чарадзей выганяе Святаполка з Полацку. Святаполк не ачольваў барацьбу за Полацк, чамусьці выправу на Усяслава II здзейсніў яго брат Яраполк.
Пасля выгнання з Полацку Святаполк II быў пры бацьку, пакуль у 1078 годзе не стаў князем ноўгарадскім. Тут ён сядзеў да 1088 году і праявіў сябе як люты вораг Полацка і Усяслава Чарадзея. У 1088 годзе Святаполк перайшоў княжыць у Тураў. Галоўным чыннікам змены княжання з Ноўгараду на Тураў стала імкненне Святаполка вярнуць сабе Кіеў. У той час сталіца Русі пераходзіла з рук у рукі. Нарэшце, у 1093 годзе тураўскі князь становіцца і князем кіеўскім, пакінуўшы за сабою тураўскі пасад.
У Кіеве Святаполк ніколі не забываўся на Тураў, пры ім была дружына з дрыгавічоў, з якой ён заўжды раіўся. Кіяны не любілі свайго князя і яго набліжаных, справядліва бачачы, што Святаполк II заўжды імкнуўся выконваць парады тураўцаў.
Смерць[правіць | правіць зыходнік]
Памёр Святаполк II Ізяслававіч у 1113 годзе. Пасля яго смерці ў Кіеве пачаўся бунт, у выніку чаго сталіца Русі была лёгка захоплена Уладзімірам Манамахам.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Пазднякоў В. Святаполк Ізяславіч // БЭ ў 18 т. Т. 14. Мн., 2002.