Святаполк Юр’евіч
Jump to navigation
Jump to search
Святаполк Юр'евіч | ||
| ||
---|---|---|
пасля 1170 — 1190 | ||
Папярэднік | Іван Юр'евіч | |
Пераемнік | Глеб Юр'евіч | |
Нараджэнне | 1100-я | |
Смерць | 19 красавіка 1190 | |
Пахаванне | ||
Род | Рурыкавічы | |
Бацька | Юрый Яраславіч | |
Маці | Ганна Усеваладаўна[d] | |
Дзеці | Уладзімір Святаполкавіч і Расціслаў Святаполкавіч[d] |
Святаполк Юр'евіч (? — 19 красавіка 1190), князь тураўскі.
Сын Тураўскага князя Юрыя Яраславіча. Упершыню ўпамінаеца ў 1156 г., калі князь Яраслаў Уладзіміравіч Асмамысл пасылаў Святаполка Юр'евіча да вялікага князя Юрыя Далгарукага прывесці ў Галіч зняволенага князя Івана Расціславіча Бярладніка. Як князь тураўскі Святаполк Юр'евіч вядомы з 1162 г., калі хадзіў разам з іншымі князямі выганяць са Слуцка Уладзіміра Мсціславіча. У 1168 г. Святаполк Юр'евіч удзельнічаў у вялікім паходзе вялікага князя Мсціслава Ізяславіча на полаўцаў. У 1170 г. дапамагаў выгнанаму з Кіева Мсціславу Ізяславічу вярнуць свой трон.
Святаполк Юр'евіч пахаваны ў Кіеве ў Міхайлаўскім Залатаверхім саборы.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Пазднякоў В. Святаполк Юр'евіч // БЭ ў 18 т. Т. 14. Мн., 2002.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Леонтій ВОЙТОВИЧ КНЯЗІВСЬКІ ДИНАСТІЇ СХІДНОЇ ЄВРОПИ