Перайсці да зместу

Святаполк II Майміравіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Святаполк II Майміравіч
лац.: Zentobolchus
славацк.: Svätopluk
чэшск.: Svatopluk
Святаполк з трыма сынамі.
Святаполк з трыма сынамі.
Нараджэнне каля 884
Смерць 906
Род Майміравічы
Бацька Святаполк I[d]
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Святаполк II (славацк.: Svätopluk, чэшск.: Svatopluk) — князь нітранскі ў 894—906 гадах, змагаўся за кантроль над усёй Вялікай Маравіяй.

Другі сын вялікамараўскага князя Святаполка I. Пасля смерці бацькі ў 894 годзе вялікамараўскім князем стаў старэйшы сын Маймір II, а Святаполк атрымаў ва ўдзел Нітранскае княства. У 898 годзе Святаполк паўстаў супраць брата і паспрабаваў захапіць уладу над усёй Вялікай Маравіяй. Канфлікт дасягнуў апагею зімой 898—899 гадоў, калі ў яго ўмяшаліся баварцы. Маймір II перамог баварцаў і ўзяў у палон Святаполка, але баварцы вызвалілі і прывезлі ва Усходне-Франскае каралеўства.

Святаполк II вярнуўся ў Нітранскае княства ў 901 годзе. Загінуў, напэўна, у 906 годзе ў вайне супраць венграў.