Святаслаў Іванавіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Святаслаў Іванавіч
Facial Chronicle - b.10, p.202.jpg
князь смаленскі
1359 — 1386
Папярэднік: Іван Аляксандравіч
Пераемнік: Юрый Святаславіч
 
Веравызнанне: праваслаўе
Смерць: 1386
Род: Рурыкавічы
Бацька: Іван Аляксандравіч[d]
Дзеці: Агрыпіна[d], Глеб Святаславіч, Юрый Святаславіч, мерк. Юліянія[d] і Ганна

Святаслаў Іванавіч (? — 29 красавіка 1386) — князь смаленскі (1358—1386).

Сын смаленскага князя Івана Аляксандравіча.

Праводзіў палітыку захаванне незалежнасці Смаленскае княства, вымушаны быў лавіраваць паміж Масквой і Вільняй. Спрабаваў вярнуць захопленыя вялікім князем Альгердам паволжскія землі (паход 1358 года на Белую), у выніку страціў Мсціслаў з Пасожжам (1359) і прымушаны падпарадкаваць сваю дзейнасць інтарэсам ВКЛ. Войска кн. Святаслава ў 1368 і 1370 гадах брала ўдзел у паходах Альгерда на Маскву. За парушэнне дагавора з Масквой у 1368 года смаленскі князь адлучаны кіеўскім мітрапалітам Алексіем ад царквы, што пацвердзіў у 1370 годзе канстанцінопальскі патрыярх Дыянісій I. У 1375 годзе кн. Святаслаў заключыў саюзны дагавор з Масквой і браў удзел у паходзе супраць Вялікага княства Цвярскога. Вынікам гэтага было спусташэнне Альгердам у 1376 годзе смаленскіх зямель.

На пачатку 1380-х гадоў кн. Святаслаў каардынаваў сваю знешнюю палітыку з полацкім князем Андрэем Альгердавічам. У 1386 годзе разам з ім пачаў барацьбу супраць Вільні і спрабаваў вярнуць захопленыя паўночна-заходнія воласці Смаленскага княства. Пасля няўдалай аблогі Віцебска і Оршы спрабаваў узяць Мсціслаў. Пад сценамі Мсціслава 29.4.1386 года адбылася бітва з падыйшоўшым вялікалітоўскі войскам, у якой кн. Святаслаў загінуў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мяцельскі А. Святаслаў Іванавіч // БЭ ў 18 т. Т. 14. Мн., 2002.