Святаслаў Коўш

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Святаслаў Коўш
Род дзейнасці: пісьменнік
Дата нараджэння: 25 снежня 1916(1916-12-25)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 1997
Месца смерці:
Месца пахавання:
Альма-матар:

Святаслаў Аляксандравіч Коўш (25 снежня 1916, Разань — 5 лістапада 1997, Саўт-Рывер, ЗША) — беларускі рэлігійна-грамадскі дзеяч, пісьменнік.

Нарадзіўся ў сям’і беларускіх бежанцаў, выхадцаў з Вілейскага павета, сын праваслаўнага святара Аляксандра Коўша. Выпускнік Віленскай беларускай гімназіі (1934). Вучыўся на юрыдычным факультэце Віленскага ўніверсітэта. Член Беларускага студэнцкага саюза.

Пасля заканчэння ўніверсітэта пасвячоны ў дыяканы. Быў псаломшчыкам у вёсцы Засулле (цяпер Стаўбцоўскі раён). З 1939 года завуч сярэдняй школы ў Стаўбцоўскім раёне.

Падчас 2-ой сусветнай вайны быў старшынёй Клецкага павета (1941—1944). З 1944 года ў Германіі, камендант беларускага лагера для перамешчаных асоб у Ватэнштэце, арганізаваў беларускую гімназію імя М. Багдановіча і пачатковую школу.

З 1949 года жыў у ЗША. 6.2.1969 высвячаны на святара. У 1969—1977 гадах — настаяцель беларускага прыхода Св. Кірылы Тураўскага ў Рычманд-Гіле (Нью-Ёрк).

З 1970 года член епархіяльнай рады Беларускай праваслаўнай царквы Паўночнай Амерыкі і Канады.

У 1976—1786 гадах — настаяцель прыхода Св. Ефрасінні Полацкай у г. Саўт-Рывер (штат Нью-Джэрсі).

З 1977 года выбраны адміністратарам беларускіх праваслаўных прыходаў ЗША і Канады, якія падлягаюць юрысдыкцыі Канстанцінопальскага патрыярхату.

У 1976—1988 гадах старшыня Беларуска-Амерыканскага дапамогавага камітэта і рэдактар праваслаўнага часопіса «Царкоўны Сьветач».

Выдаваў «Беларускі праваслаўны каляндар». Аўтар кнігі балад і прозы «Русалчына балада», аповесці «На дарогах вайны» і інш.

Пахаваны на беларускіх праваслаўных могілках у г. Саўт-Рывер.[1]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кіпель В. Беларусы ў ЗША. — Мн., 1993.
  • Календарыюм // «Czasopis» № 12/2006.