Святаслаў Мсціславіч (князь смаленскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Святаслаў Мсціславіч
князь наўгародскі
1218 — 1219
Папярэднік Мсціслаў Мсціславіч
Пераемнік Усевалад Мсціславіч
князь полацкі
1222 — 1232
Папярэднік Васілька Валадаравіч
Пераемнік Брачыслаў ІІ
князь смаленскі
1232 — 1238
Папярэднік Расціслаў ІІ Мсціславіч
Пераемнік Усевалад Мсціславіч

Нараджэнне 2 тысячагоддзе
Смерць 1239
Род Расціславічы Смаленскія
Бацька Мсціслаў Раманавіч Стары
Веравызнанне Праваслаўны крыж праваслаўе
Ваенная служба
Званне князь;
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Святаслаў Мсціславіч (? — 1239) — князь наўгародскі (12181219), князь полацкі (12221232), князь смаленскі (1232-1239). Сын Мсціслава Раманавіча.

Пасля смерці ў 1222 годзе полацкага князя Васількі Валадаравіча ў Полацкай зямлі адбыліся нейкія падзеі, якія выклікалі агрэсію з боку Смаленскага княства. Смаленскія князі захапілі Полацк, полацкі сталец заняў прадстаўнік іх дынастыі — Святаслаў Мсціславіч. Верагодна, менавіта падчас гэтага нападу Полацк быў разрабаваны і ў Смаленск вывезены крыж Еўфрасінні Полацкай і іншыя каштоўнасці. У 1230, пасля смерці смаленскага князя Мсціслава Давыдавіча, смаленскі сталец па старшынстве мусіў заняць Святаслаў Мсціславіч, але смаляне чамусьці былі супраць гэтага. Тады ў 1232 Святаслаў пры падтрымцы палачан, у войску якіх было шмат літоўцаў, захапіў Смаленск і, вынішчыўшы сваіх праціўнікаў, заняў сталец. Пры ім у Смаленску заставаліся полацкія войскі, якія збольшага складаліся з літоўцаў, згадваецца нават нейкі літоўскі князь. Пасля Святаслава Мсціславіча полацкі сталец заняў Брачыслаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Алексеев Л. В. Полоцкая земля: Очерки истории северной Белоруссии в IX—XIII вв.. — М.: Наука, 1966. — 295 с.