Святаслаў Уладзіміравіч (князь пераяслаўскі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Святаслаў Уладзіміравіч
 
Нараджэнне: невядома
Смерць: 6 сакавіка 1114(1114-03-06)
Бацька: Уладзімір Манамах
Маці: Гіта Уэсекская

Святаслаў Уладзіміравіч (пам. 6 сакавіка 1114) — князь смаленскі (да 1113), пераяслаўскі (1113—1114), адзін са старэйшых сыноў Уладзіміра Манамаха.

У перыяд княжання свайго бацькі ў Пераяславе быў яго намеснікам у Смаленску[1]. Пасля смерці ў 1113 годзе Святаполка Ізяславіча і пачатку вялікага княжання Уладзімірам Манамахам Святаслаў стаў намеснікам бацькі ў Пераяславе, а яго месца ў Смаленску заняў Вячаслаў Уладзіміравіч. Пасля смерці Святаслава ў 1114 годзе пераяслаўскім князем стаў Яраполк Уладзіміравіч.

Звестак пра сям'ю і нашчадкаў Святаслава не захавалася.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]