Святаслаў Усеваладавіч
| Святаслаў Усеваладавіч | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Святаслаў Ольгавіч | ||||||
| Пераемнік | Yaroslav II Vsevolodovich[d] | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Яраслаў Ізяславіч[d] | ||||||
| Пераемнік | Яраслаў Ізяславіч[d] | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Рурык Расціславіч[d] | ||||||
| Пераемнік | Рурык Расціславіч[d] | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Рурык Расціславіч[d] | ||||||
| Пераемнік | Рурык Расціславіч[d] | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
1123 ці 1126 |
||||||
| Смерць | 27 ліпеня 1194 | ||||||
| Род | Рурыкавічы | ||||||
| Бацька | Усевалад Ольгавіч[1][2] | ||||||
| Маці | Рагнеда Мсціслаўна | ||||||
| Жонка | Марыя Васількаўна[1] | ||||||
| Дзеці | Уладзімір Святаславіч[d], Алег Святаславіч[d], Мсціслаў Святаславіч[d], Глеб Святаславіч[d], Усевалад Святаславіч Чармны[d] і Boleslava Svyatoslavovna[d] | ||||||
Святаслаў Усеваладавіч, у хрышчэнні Міхаіл (пасля 1116 — 27 ліпеня 1194) — князь тураўскі, вялікі князь кіеўскі.
Сын вялікага князя Усевалада Ольгавіча. У 1140 годзе пасланы бацькам княжыць у Ноўгарад, аднак там яго не прынялі. Каля 1142 года бацька пасадзіў яго ў Тураве, але неўзабаве туды з Пераяслава пераведзены Вячаслаў Уладзіміравіч, а Святаслаў Усеваладавіч атрымаў Уладзімір-Валынскі. У 1146 годзе па загадзе вялікага князя Ізяслава Мсціславіча Святаслаў Усеваладавіч і Расціслаў Мсціславіч выгналі Вячаслава Уладзіміравіча з Турава. Пасля смерці Ізяслава Мсціславіча (1154) Святаслаў Усевалдавіч пільнаваў Кіеў, пакуль туды не прыйшоў княжыць Расціслаў Мсціславіч. За такую паслугу атрымаў ад яго Тураў і Пінск, аднак праз год іх страціў. У 1162 годзе удзельнічаў разам з іншымі князямі ў паходзе на Слуцк супраць Уладзіміра Мсціславіча. У 1164 годзе захапіў Чарнігаўскае княства, а свайго сына Алега паслаў у Гомель. У 1176—1194 гадах вялікі князь кіеўскі. У 1180 годзе з наўгародскім войскам удзельнічаў у вялікім кааліцыйным паходзе на Друцк, спаліў там астрог. 3 1143 года жанаты з Марыяй, дачкой полацкага князя Васількі Святаславіча.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Е. К. Святослав Всеволодович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1900. — Т. XXIX. — С. 274.
- ↑ Л. Куманин Святослав Всеволодович // Русский биографический словарь / под ред. А. А. Половцов — СПб.: 1904. — Т. 18. — С. 247–250.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пазднякоў В. Святаслаў Усевалдавіч // БЭ ў 18 т. Т. 14. Мн., 2002.