Святаянская гара

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Святаянская гара, або гара Святы Ян[1] — узгорак, які ўзвышаецца сярод лесу каля вёскі Смаляры Барысаўскага раёна.

Вышыня гары складае каля 20 метраў[2]. На гары раней было паганскае капішча, пазней замененае на пакланенне хрысціянскаму Святому Яну. Да 1940 года на вяршыні гары стаяла драўляная скульптура святога ў чалавечы рост, пад ёй знаходзілася капліца, ад якой захаваліся падмуркі[3]. Ля падножжа Святаянскай гары знаходзіцца крыніца, якую ў народзе лічылі святой і ласкава называлі «Езусік»[4][К 1], недалёка ад яе з даўніх часоў святкуюць Купалле[7]. Да нашага часу захавалася традыцыя на Вялікдзень кідаюць у крыніцу грошы[8], акрамя таго паломнікі прыносяць у ахвяру ежу[9].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Варыянты назвы: Ісусік, Ёзусік[5], Язусік[6]

Зноскі