Святая Агата
Святая Агата | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 8 верасня 235 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 лютага 261[1][2] (25 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
У ліку | мучаніца |
Дзень памяці | Памылка Lua у Модуль:Sources-utils на радку 598: bad argument #2 to 'getLabelByLang' (string expected, got nil). |
![]() |
Святая Агата (лац.: Sancta Agatha), у праваслаўі Святая Агафія — хрысціянская святая мучаніца. Дні шанавання — 5 лютага (каталіцкая царква), 18 лютага (праваслаўная царква).
Жыццё і мучаніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Мартырыі Святой Агаты склаліся ў перыяд сярэднявечча. Паводле легенд, яна паходзіла з багатай сям’і з Катаніі на востраве Сіцылія. У маладосці прыняла хрысціянства і захоўвала цноту. Аднак у яе закахаўся нехта Квінтыліян, які пачаў судовы пераслед святой. Агата вытрымала зневажэнне публічным домам, турмой і катаваннямі, у тым ліку разарванне і адразанне грудзяў. Яе падтрымлівалі малітвы і бачанні Святога Пятра.
Падчас чарговага катавання пачаліся вывяржэнне вулкана Этна і землятрус. Насельнікі Катаніі запатрабавалі спыніць здзекаванні. Святая Агата вярнулася ў вязніцу, дзе і памерла з малітвай на вуснах (прыкладна 251 г.).
Шанаванне[правіць | правіць зыходнік]
Найстаражытнейшыя звесткі пра культ Святой Агаты адносяцца да VI ст. Але мартырый Святой Люцыі ўзгадвае пакланенне мошчам Святой Агаты ўжо ў пач. IV ст. Святая Агата шануецца ўсімі хрысціянамі. Лічыцца заступніцай жанчын, якія вытрымоўваюць сексуальныя дамаганні, ахоўвае ад пажараў, апякунка ад хваробаў свойскай жывёлы.
Святы ў гонар Агаты шырока распаўсюджаны на Сіцыліі, Мальце, Краіне Баскаў і г. д.
Атрыбуты шанавання — кветкі лілеі, пальмавыя галіны, званы. На іконах і ў жывапісу часта малюецца з адрэзанымі грудзямі на падносе.
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Agatha of Sicily // https://pantheon.world/profile/person/Agatha_of_Sicily Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Агафия // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. I. — С. 133.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Святая Агата на Вікісховішчы |
---|