Свята-Іаана-Багаслоўская царква (Семігосцічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Іаана-Багаслоўская царква
Свята-Іаана-Багаслоўская царква
Свята-Іаана-Багаслоўская царква
52°05′39,69″ пн. ш. 27°25′33,18″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Семігосцічы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая
Благачынне Столінскае благачыненне 
Дата пабудовы 1913 год
Стан дзейнічае
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Іаана-Багаслоўская царква — праваслаўны храм у в. Семігосцічы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1913 г. з дрэва на месцы храма 1-й паловы 19 ст.[1]

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Вырашана па каноне чатырохчасткавага храма падоўжна-восевай кампазіцыі: двух'ярусная чатырохгранная прытвор-званіца, кароткі бабінец, кубападобная малітоўная зала, апсіда. Шатровыя пакрыцці званіцы і малітоўнай залы завершаны макаўкай і цыбулепадобнай галоўкай на васьмігранным барабане. Гарызантальна ашаляваныя фасады (цокальная і фрызавая часткі — вертыкальна) прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх ліштвах. Уваход аформлены двухслуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём.

Зноскі

  1. Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии архимандритом Николаем. СПб., 1864.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]