Свята-Іаана-Прадцечанская царква (Вялікая Кракотка)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Свята-Іаана-Прадцечанская царква, Вялікая Кракотка)
| Славутасць | |
| Свята-Іаана-Прадцечанская царква | |
|---|---|
| | |
| 52°59′58″ пн. ш. 24°56′40″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | |
| Канфесія | БПЦ |
| Епархія | Навагрудская епархія |
| Дата пабудовы | 1812 год |
Свята-Іаана-Прадцечанская царква — праваслаўны храм у в. Вялікая Кракотка (Малая Кракотка) Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]За 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, у лесе, на могілках. Пабудавана ў 1812 годзе з дрэва на месцы капліцы як уніяцкая Троіцкая, у 1885 годзе. перададзена праваслаўным, перабудавана ў 1887 годзе.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік народнага дойлідства. Вырашана працяглым прамавугольным зрубам пад двухсхільным дахам і з трох’яруснай званіцай на галоўным фасадзе (васьмярык на 2 чацверыках) і прамавугольнай апсідай. Шацёр званіцы завершаны макаўкай, двухсхільны дах пры дапамозе застрэшкаў пераходзіць у трохграннае пакрыццё апсіды, да якой далучана нізкая рызніца. Вертыкальна ашаляваныя фасады расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Іаана-Прадцечанская царква (Вялікая Кракотка) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
