Свята-Ільінская царква (Радашковічы)
(Пасля перасылкі з Свята-Ільінская царква, Радашковічы)
Славутасць | |
Свята-Ільінская царква | |
---|---|
| |
54°09′28″ пн. ш. 27°14′40″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Гарадскі пасёлак | Радашковічы |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Маладзечанская епархія |
Архітэктурны стыль | беларускае народнае дойлідства |
Дата заснавання | 1847 |
Дата пабудовы | 1942 год |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Ільінская царква — праваслаўны храм у г.п. Радашковічы Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
На вуліцы Савецкай. Пабудавана ў 1942 годзе з дрэва на месцы храма, узведзенага ў 1847 годзе.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Вырашана ў традыцыях народнага дойлідства. Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя складаецца з 3 частак: двух'яруснай чацверыковай званіцы, прамавугольнай у плане малітоўнай залы пад двухскатным дахам і гранёнай апсіды. Шацёр званіцы завершаны макаўкай на васьміграннай шыйцы. Сцены вертыкальна ашаляваны і прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Ільінская царква (Радашковічы)
- Свята-Ільінская царква (Радашковічы) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Ільінская царква (Радашковічы) на сайце Radzima.org
- Свята-Ільінская царква (Радашковічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)