Свята-Ільінская царква (Дубок)
Праваслаўны храм | |
Свята-Ільінская царква | |
---|---|
| |
51°39′56″ пн. ш. 23°42′05″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Дубок |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская |
Благачынне | Брэсцкае |
Дата пабудовы | 18 — 19 ст. |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000086 |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Ільінская царква — праваслаўны храм у в. Дубок Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана на мяжы 18 — 19 ст. з дрэва.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік народнага дойлідства. Прамавугольны ў плане зруб храма пераходзіць у трохгранную апсіду, па фронце праз кароткі бабінец да яго далучана трох'ярусная чатырохгранная званіца. Асноўны аб'ём накрыты агульным дахам з вальмамі над апсідай, шацёр званіцы і апсіды завершаны макаўкамі. Архітэктурная выразнасць пазбаўленага дэкору будынка дасягаецца выключна кампазіцыйнымі сродкамі, што спрадвеку было характэрна для народнага дарўлянага дойлідства: гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў фігурных ліштвах, вуглы апрацаваны накладнымі, у апсідзе паўцыркульная люкарна.
Інтэр'ер
[правіць | правіць зыходнік]Сцены малітоўнай залы, якая непасрэдна раскрываецца ў апсіду і бабінец, зрублены з брусоў, не ашаляваны, пафарбаваны.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Ільінская царква (Дубок)
- Свята-Ільінская царква (Дубок) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Ільінская царква (Дубок) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Ільінская царква (Дубок) на сайце «Архіварта»