Свята-Ільінская царква (Міхайлоўшчына)
Выгляд
| Славутасць | |
| Свята-Ільінская царква | |
|---|---|
| | |
| 54°11′02″ пн. ш. 26°00′47″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Міхайлоўшчына |
| Канфесія | БПЦ |
| Епархія | Лідская епархія |
| Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі стыль |
| Дата пабудовы | 1876 год |
Свята-Ільінская царква — праваслаўны храм у в. Міхайлоўшчына Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Пабудавана ў 1876 годзе з цэглы на месцы драўлянага храма.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]
Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Чатырохчасткавая кампазіцыя складаецца з двух’яруснай (васьмярык на чацверыку) званіцы, кароткай трапезнай, кубападобнай малітоўнай залы, апсіды. Шатровыя пакрыцці званіцы і малітоўнай залы завершаны макаўкамі. Фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, крапаваны аркатурнымі фрызамі, вуглавымі лапаткамі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Ільінская царква (Міхайлоўшчына)
