Свята-Аляксандра-Неўская капліца (Кузьмічы)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Свята-Аляксандра-Неўская капліца — праваслаўны храм у в. Кузьмічы (Емяльянава) Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На паўночна-заходняй ускраіне вёскі, на могілках. Пабудавана паміж 1840 — 50 гг. як каталіцкая капліца, якая ў 1865 г. пераведзена ў праваслаўе[1]. Прыпісная да царквы ў імя Сабора Беларускіх Святых в. Вярэйкі.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-гатычнага стылю. Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам. Апяразана карнізам простага прфілю, які на галоўным фасадзе выгінаецца ў 2-гранны шчыпец. Над ім узвышаецца чатырохгранная шатровая званіца з арачным праёмам. Вось сіметрыі галоўнага фасада адзначана стральчатым парталам, такой жа формы вокнамі-праёмамі расчлянёны бакавыя фасады.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Зала перакрыта стральчатымі нервюрнымі скляпеннямі. У інтэр'еры абраз у металічнай шаце «Хрыстос бласлаўляе хлябы» (2-я палавіна 19 ст., дошка, алей).

Зноскі

  1. НГАБ у г. Гродга, ф. 8, воп. 1, спр. 1085; ф.97, воп. 1, спр. 104, арк. 6, 15.


Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.