Свята-Аляксандра-Неўская капліца (Кузьмічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Свята-Аляксандра-Неўская капліца
53°13′23″ пн. ш. 24°09′52″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска
Архітэктурны стыль несапраўдная готыка
Map

Свята-Аляксандра-Неўская капліца — праваслаўны храм у в. Кузьмічы (Емяльянава) Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На паўночна-заходняй ускраіне вёскі, на могілках. Пабудавана паміж 1840 — 50 гг. як каталіцкая капліца, якая ў 1865 г. пераведзена ў праваслаўе[1]. Прыпісная да царквы ў імя Сабора Беларускіх Святых в. Вярэйкі.

У капліцы быў пахаваны палкоўнік Аляксандр Свечын, муж Аляксандры з Біспінгаў, заснавальніцы Масальскай ардынацыі, які памёр у 1838 годзе. Паводле меркавання некаторых мясцовых жыхароў, Свечын быў спачатку пахаваны каля фундаванага ім касцёла ў Вярэйках, а затым перапахаваны ў Кузьмічах[2].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-гатычнага стылю. Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам. Апяразана карнізам простага прфілю, які на галоўным фасадзе выгінаецца ў 2-гранны шчыпец. Над ім узвышаецца чатырохгранная шатровая званіца з арачным праёмам. Вось сіметрыі галоўнага фасада адзначана стральчатым парталам, такой жа формы вокнамі-праёмамі расчлянёны бакавыя фасады.

Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]

Зала перакрыта стральчатымі нервюрнымі скляпеннямі. У інтэр'еры абраз у металічнай шаце «Хрыстос бласлаўляе хлябы» (2-я палавіна 19 ст., дошка, алей).

Зноскі

  1. НГАБ у г. Гродга, ф. 8, воп. 1, спр. 1085; ф.97, воп. 1, спр. 104, арк. 6, 15.
  2. Старинные усадьбы Гродненщины : Берестовицкий — Ивьевский районы / А. Т. Федорук ; науч. ред. О. Н. Попко. — Минск: Беларусь, 2014. — С. 119-120. — 543 с. — ISBN 978-985-01-1091-6.


Літаратура[правіць | правіць зыходнік]