Свята-Аляксандра-Неўская царква (Бабі Лес)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Свята-Аляксандра-Неўская царква
Orthodox church of St. Aliaksandar Neuski in Babi Lies.jpg
Фактычна страчаная царква «еўрарамонтам».
54°09′17″ пн. ш. 28°10′41″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вёска Бабі Лес
Канфесія Беларуская Праваслаўная Царква
Епархія Барысаўская епархія
Архітэктурны стыль беларускае народнае дойлідства
Дата пабудовы 1894 год

Свята-Аляксандра-Неўская царква — праваслаўны храм у в. Бабі Лес Смалявіцкага раёна, Мінскай вобласці. Размешчана на могілках. Помнік народнага драўлянага дойлідства.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў 1894 годзе з дрэва, асвечана ў імя святога добравернага князя Аляксандра Неўскага. Адносілася да Свята-Георгіеўскай царквы в. Юравічы Чэрвеньскага раёна. Яе апісанне дадзена ў страхавой ацэнцы 1910 года[1]. Адкрыта ў 1990 годзе.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Царква з боку апсіды

Царква вырашаны прамавугольным зрубам з 4-слуповай званічкай над франтонам і галоўкай пасярэдзіне гонтавага даху. Уваход арганізаваны праз прытвор каркаснай канструкцыі. Ашаляваныя фасады прарэзаны 4 аконнымі праёмамі.

Зноскі

  1. РДГА, ф. 1488, воп. 1, спр. 311, арк. 1 — 3.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]