Свята-Аляксандра-Неўская царква (Гомель)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Аляксандра-Неўская царква
52°22′47″ пн. ш. 31°01′55″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Гомель
Канфесія Праваслаўе
Епархія Гомельская і Жлобінская епархія
Тып будынка царква
Будаўніцтва 19962003 гады
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Аляксандра-Неўская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Гомель. Знаходзіцца на вул. Ільіча[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Асвячэнне храма ў гонар святога Аляксандра Неўскага ў горадзе Новая Беліца (зараз Навабеліцкі раён Гомеля) адбылося 15 красавіка 1861 года. У савецкі час будынак быў пераабсталяваны пад банк.

У вайну царква была адноўлена і да канца жніўня 1949 года дзейнічала. У 1949 годзе храм быў закрыты. Будынак быў пераабсталяваны пад піянерскі клуб. У 1960-х гадах будынак быў знесены.

У 1994 годзе рашэннем Гомельскага гарвыканкама адведзены зямельны ўчастак для будаўніцтва новага храма. У 1996 годзе закладзены падмурак і пачата будаўніцтва. 30 жніўня 2003 года храм быў асвячоны архіепіскапам Арыстархам.

Пры храме дзейнічае нядзельная школа[2].

Зноскі