Свята-Барыса-Глебская царква (Лунін)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Барыса-Глебская царква
52°18′08,58″ пн. ш. 26°38′32,76″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Лунін
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая
Архітэктурны стыль Беларускае народнае дойлідства
Дата пабудовы 1824 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000466шыфр 113Г000466
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Барыса-Глебская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Лунін Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца ў паўночнай частцы вёскі. Пабудавана ў 1824 годзе з дрэва[1]. На могілках у 1825 г. пастаўлена прыпісная да яе драўляная капліца (не захавалася).

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Царква з боку апсіды

Помнік народнага дойлідства з рысамі класіцызму. У асноае храма васьмігранны цэнтральны зруб, да якога з заходу далучаны прамавугольны прытвор, над якім у пачатку 20 ст. ўзведзена двух'ярусная чацверыковая шатровая званіца (раней стаяла асобна).

Асноўны зруб накрыты высокім гранёным шатром. Уваход вылучаны ганкам з лучковай навіссю на слупах. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі ў ліштвах. Зала храма перакрыта плоскай столлю, у яе шырокай аркай адкрываецца памяшканне прытвора, над якім зроблены хоры.

Зноскі

  1. РДГА, ф. 799, воп. 33, спр. 817, арк. 78.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]