Свята-Варварынская капліца (Слуцк)
Выгляд
Капліца | |
Свята-Варварынская капліца | |
---|---|
53°01′34″ пн. ш. 27°33′16″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Слуцк |
Канфесія | Праваслаўе |
Дата пабудовы | 1995 год |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Капліца з драўлянай скульптурай — драўляная капліца ў горадзе Слуцку Мінскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры горада каля рэчкі па вуліцы Максіма Багдановіча.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Драўляная капліца-іконная лаўка св. Варвары пабудавана ў 1995 годзе. Узведзена як частка запланаванага ў цэнтры горада саборнага комплекса.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Вырашана ў традыцыях царкоўнага дойлідства рускай поўначы XVII стагоддзя. Цэнтрычны крыжовы ў плане зруб завершаны па цэнтры 2-ярусным 8-гранным барабанам пад высокім шатровым дахам з цыбулепадобным купалам у завяршэнні. Бочкавыя пакрыцці прытвора, прыдзелаў, апсіды завершаны макаўкамі. Грані зруба прарэзаны адзінарнымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі[1][2].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4