Свята-Варварынская царква (Сухадол)
Праваслаўны храм | |
Свята-Варварынская царква | |
---|---|
![]() Свята-Варварынская царква | |
52°27′15,87″ пн. ш. 23°24′42,65″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Сухадол |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская |
Архітэктурны стыль | элементы барока і рэтраспектыўна-рускага стылю |
Будаўніцтва | 1863—1869 гады |
Статус |
![]() |
![]() |
Свята-Варварынская царква — праваслаўны храм у в. Сухадол Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў другой палавіне 18 ст. з цэглы, дабудавана ў 1869 г.[1]
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Помнік архітэктуры з рысамі барока і рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам з паўкруглай апсідай да якога далучана трох'ярусная (васьмярык на 2-х чацверыках) прытвор-званіца. Яе шацёр і дах храма завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі. Плоскасныя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі, крапаваны вуглавымі лапаткамі.
Зноскі
- ↑ НГАБ у г. Гродна, ф. 97, воп. 1, спр. 127.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Варварынская царква (Сухадол)
- Свята-Варварынская царква (Сухадол) на сайце Radzima.org
- Свята-Варварынская царква (Сухадол) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Варварынская царква (Сухадол) на сайце «Архіварта»