Свята-Георгіеўская царква (Лепель)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Свята-Георгіеўская царква
54°53′23″ пн. ш. 28°40′45″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Лепель
Канфесія БПЦ
Епархія Віцебская і Аршанская епархія
Будаўніцтва 1900
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне

Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у г. Лепель Віцебскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На могілках. Пабудавана ў 1900 годзе з цэглы. Прыпісная да царквы ў імя святой мучаніцы Параскевы Пятніцы.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры неарускага стылю. Вырашана кампактным прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам, завершаным па цэнтры цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане. Фасад крапаваны трайной аркатурай уваходнага праёму і бакавых нішаў, размежаваных кароткімі паўкалонкамі-дынькамі і аб’яднаных злучанымі арачнымі архівольтамі. Бакавыя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі, аб’яднанымі гарызантальнай цягай з арачнымі архівольтамі над імі. Цаглянай муроўкай выкладзены карнізы і рэльефныя крыжы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]