Свята-Георгіеўская царква (Залужжа)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Свята-Георгіеўская царква
53°08′18″ пн. ш. 28°10′01″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Залужжа
Канфесія БПЦ
Епархія Слуцкая епархія
Map

Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у в. Залужжа Старадарожскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Іканастас у царкве

У паўночна-ўсходняй частцы вёскі. Пабудавана на мяжы XIX — XX стагоддзя з драўлянага бруса. Звесткі пра існаванне тут царквы адносяцца да XVI стагоддзя. У савецкі час выкарыстоўвалася пад вясковы клуб, першапачатковы выгляд вядомы па фотаздымку І. Сербава пачатку XX стагоддзя. З 1992 года дзейнічае.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Барабан царквы знутры

Царква — помнік народнага дойлідства. Манументальны крыжовы ў плане будынак. У яго сіметрычна-восевай кампазіцыі дамінуюць высокі папярочны трансепт і двух’ярусная званіца. Галоўны ўваход вылучаны шырокім чатырохслуповым порцікам з трохвугольным франтонам і вялікім ганкам. Да прамавугольнага прыруба апсіды прымыкаюць бакавыя рызніцы. Вялікія згрупаваныя аконныя праёмы ў разных ліштвах з франтонамі. У дэкоры фасадаў выкарыстана разнастайная шалёўка — гарызантальная на сценах і вертыкальная з разным арнаментам пад карнізам і на цокалі.

Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]

Унутраная прастора аб’яднана агульнай плоскай столлю і ўяўляе сабой доўгую залу, у якую адкрываюцца бабінец і апсіда. Пры ўваходзе ў бабінец зроблены хоры з бакавой лесвіцай.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]