Свята-Георгіеўская царква (Сітцы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Царква вялікапакутніка Георгія Перамаганосца
54°55′23″ пн. ш. 27°32′14″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Сітцы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Полацкая і Глыбоцкая
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі стыль
Будаўніцтва 1913
Стан дзейная
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Сітцы Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.

Афіцыйны адрас: 211712 аг. Сітцы вул. Царкоўная, 5.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана мясцовымі майстрамі з цэглы ў 1913 годзе, у цэнтры вёскі, на месцы папярэдняга храма. Асвячоная 9 чэрвеня 1913 года. Папярэдне, на працягу некалькіх гадоў, настаяцелем Яўстафіем Нядзельскім збіраліся ахвяраванні на будаўніцтва Георгіеўскай царквы. Сярод фундатараў былі імператар Мікалай II і протаіерэй Іаан Кранштацкі. Захаваліся сведчанні пра тое, што купалы храма узводзіў мясцовы ўмелец Станіслаў Сіняўскі, а крыжы ўсталёўваў Іосіф Грыгаровіч з в. Курдзекі. У гады Першай Сусветнай вайны маёмасць царквы была эвакуіравана ў Маскоўскі Свята-Данілаў манастыр, адкуль знікла бясследна. У час Другой сусветнай вайны вонкавыя сцены храма гітлераўцы замазалі чорнай фарбай для маскіроўкі ад савецкай авіяцыі. За свой век царква ніколі не зачынялася[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Належыць да тыпу крыжова-купальных храмаў са званіцай. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя мае вертыкальную накіраванасць, якая ствараецца дамінантамі трох’яруснай шатровай васьмерыковай званіцы і цыбулепадобнага светлавога барабана з цыбулепадобным купалам. Архітэктурны дэкор уключае какошнікі, аркатуру, лапаткі, ліштвы арачных аконных праёмаў.

Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]

У інтэр'еры парусы барабана размаляваны выявамі евангелістаў, барабан — апосталаў на небасхіле. Абраз-фератрон «Маці Божая з дзіцем» і «Іосіф з дзіцем» (канец XVIII ст.).

Сітцаўскай царква мае архіў і царкоўную бібліятэку, дзе знаходзіцца 280 тамоў кніг, у тым ліку старадаўнія. Таму ўваход у бібліятэку строга абмежаваны.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. — 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
  • Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Докшыцкага раёна / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004. — С. 670—671.
  • Берникович, Д. В вере нет забвения / Д. Берникович // Народнае слова. — 2007. — 20 лістап. — С. 5.
  • Берніковіч, С. «Храм — неба зямное» / С. Берніковіч // Родныя вытокi (Докшыцы). — 2007. — 18 крас. — С. 4.
  • Пашэвіч, В. Сітцы. Царква Вялікапакутніка Георгія Перамоганосца / В. Пашэвіч // Родныя вытокi (Докшыцы). — 2000. — 7 студз. — С. 2.
  • Церковь Великомученика Георгия Победоносца д. Ситце // Докшицам 600 : справочно-информационные материалы / Отдел идеологической работы Докшицкого райисполкома; фото С. А. Васько, Ю. А. Шульгат. — Новополоцк, 2007. — С. 17.
  • Церковь Великомученика Георгия Победоносца д. Ситцы // Духовные святыни Витебщины = Geistliche heiligtuemer des Gebiest Witebsk / текст Н. И. Степаненко, В. Г. Синковец. — Витебск, 2007. — С. 25.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]