Свята-Георгіеўская царква (Асвея)
Jump to navigation
Jump to search
Праваслаўны храм | |
Свята-Георгіеўская царква | |
---|---|
![]() | |
56°01′02,64″ пн. ш. 28°06′07,88″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Гарадскі пасёлак | Асвея |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Полацкая |
Дата пабудовы | 1992 год |
Царква ў імя святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца — праваслаўная царква, пабудавана ў 1992 года з дрэва ў гарадскім пасёлку Асвея Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Вырашана ў традыцыях народнага дойлідства. Прамавугольны зруб пераходзіць у 3-гранную апсіду, над якой высокі 2-схільны бляшаны дах з макаўкай па цэнтры пераходзіць у вальмавы. Да франтальнага фасада далучана 3-ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) шатровая званіца-прытвор. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з акенцамі.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Царква ў імя святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца // Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн., 2007. — С. 20—21.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Свята-Георгіеўская царква (Асвея) на сайце Radzima.org
- Свята-Георгіеўская царква (Асвея) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Георгіеўская царква (Асвея) на сайце Глобус Беларусі (руск.)