Свята-Георгіеўская царква (Вілейка)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Свята-Георгіеўская царква
Vialejka, Juraŭskaja. Вялейка, Юраўская (1900).jpg
54°29′13″ пн. ш. 26°54′53,70″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Вілейка
Канфесія Руская праваслаўная царква
Архітэктурны стыль першапачаткова класіцызм, перабудавана ў псеўдарускім стылі
Заснавальнік Севярын Мікутовіч
Будаўніцтва 1862—??? гады
Асноўныя
даты
1862заснаваны як касцёл

1864перададзены праваслаўнай царкве
1874перабудаваны ў псеўдарускім стылі

Дата скасавання 1945
Стан не існуе

Свята-Георгіеўская царква — колішнія праваслаўная царква ў псеўдарускім стылі ў г. Вілейка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Галоўны фасад

Да сярэдзіны XIX ст. у Вілейцы існавала толькі адна каталіцкая драўляная капліца, якая згарэла ў пажары 1810 года[1].

Першы мураваны касцёл у Вілейцы быў заснаваны ў 1862 годзе кс. Севярынам Мікутовічам, калі Вілейка ўжо мела статус горада і цэнтра павета Віленскай губерні. Храм уяўляў сабой адназалавы касцёл у стылі класіцызму з 5-граннай апсідай і дзвюма сакрысціямі. Галоўны фасад фланкіравалі дзве 2-ярусныя чацверыковыя вежы. Пасля здушэння нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863 г. яшчэ незавершаны будынак касцёла быў перададзены праваслаўнай царкве і ў 1874 г. перабудаваны ў псеўдарускім стылі і асвечаны як Георгіеўская царква. Пры пераробцы ў царкву былі змененыя аконныя праёмы, дэкор сцен, форма франтона, вежы завяршаліся шатровым дахам з цыбулепадобнымі макаўкамі, над цэнтрам храма з'явіўся 8-гранны барабан на чацверыковай аснове пад такім самым шатром з галоўкай[1].

Храм значна пацярпеў падчас Вялікай Айчыннай вайны, і руіны былі разабраны. Сёння на гэтым месцы знаходзіцца прыбудова да універмага (цяпер у ёй - «Беларусбанк»)[1].

Зноскі