Свята-Георгіеўская царква (Пасінічы)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўная царква
Свята-Георгіеўская царква
Краіна Беларусь
Вёска Пасінічы
Дата пабудовы 1863 год

Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у в. Пасінічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1863 г. з дрэва. Адкрыта ў 19881990 гг.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам, які пераходзіць у трохгранную апсіду, над якой двухсхільны дах пераходзіць у вальмавы. Яго франтон на фасадзе завершаны цыбулепадобным купалам на гранёным барабане, над апсідай завершаны макаўкай. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Перад храмам пастаўлена чатырохгранная пірамідальная званіца пад шатровым дахам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэд. савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. — ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]