Свята-Духаўская царква (Вярховічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Духаўская царква
52°28′45,41″ пн. ш. 23°31′12,41″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Вярховічы
Канфесія Праваслаўе
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Тып будынка царква
Архітэктурны стыль Беларускае народнае дойлідства
Дата пабудовы 1840 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000037шыфр 113Г000037
Стан дзейнічае
Map

Свята-Духаўская царква — праваслаўны храм у гонар Святога Духа ў вёсцы Вярховічы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана на могілках у 1840 г. з дрэва. Храм прыпісны да Свята-Мікалаеўскага прыхода вёскі Вярховічы.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік народнага дойлідства. Вырашана спалучэннем прамавугольных зрубаў залы і апсіды, над якой асноўны двухсхільны дах пераходзіць у вальмавае пакрыццё. На франтальным фасадзе вылучаецца двух'ярусная шатровая званіца. Гарызантальна ашаляваныя фасады рытмічна расчлянёны аконнымі праёмамі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]