Свята-Казьма-Дзям’янаўская царква (Слуцк)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Казьма-Дзям'янаўская царква
53°00′59″ пн. ш. 27°33′50″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Слуцк
Канфесія Праваслаўе
Епархія Слуцкая
Благачынне Слуцкае
Стан дзейнічае
Map

Свята-Казьма-Дзям’янаўская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Слуцку Мінскай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Старадарожскай, 22[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дакладны час з’яўлення першай вядомай царквы св. Касмы і Даміяна невядомы. У XVI стагоддзі яна ўжо існавала. Была драўляная. За доўгую гісторыю магла, верагодна, знаходзіцца ў розных месцах горада. Некаторыя крыніцы ўскосна сведчаць, што царква з такой назвай нейкі час магла быць у прадмесці «Востраў». Аднак пазней, хутчэй за ўсё, стаяла ў Новым гарадзе непадалёку ад Навамейскай брамы. З апошніх дат, калі згадваецца гэта царква — 1713 год. Праз нейкі час яна пацярпела ад пажару, пэўны час стаяла непапраўленая, а потым была разабрана. Фундуш далучылі да Успенскай саборнай царквы, а рэчы і начынне, што засталіся пасля пажару, перадалі востраўскай Міхайлаўскай царкве.

У 1993 годзе з’явіўся новы ў імя Касмы і Даміяна прыходскі храм. Для яго быў перададзены будынак былога салдацкага клуба на тэрыторыі скасаванага дзясятага вайсковага гарадка па вуліцы Максіма Багдановіча.

Архітэктура царквы[правіць | правіць зыходнік]

Будынак мураваны Т-падобны, які пасля рамонту набыў двухсхільны дах з вальмамі па тарцах. Пасярэдзіне над зробленым купалападобным скляпеннем у 1996—2000 гадах пастаўлены драўляны светлавы барабан з купалам, ніжэй па схілах даху — чатыры меншыя купалкі на глухіх барабанах. Замест ранейшых прамавугольных аконных праёмаў зроблены меншыя арачныя з невялікімі дэкаратыўнымі франтончыкамі над імі, якія надаюць выцягнутым бакавым сценам адметны дэкаратыўны рытм. Інтэр’ер падзелены на тры часткі двума радамі квадратных у плане мураваных калон. Тарцовая ўсходняя сцяна з уваходным праёмам выкарыстана для размяшчэння трох’яруснага іканастаса. Да заходняга тарца храма ў 1995 годзе прыбудавана цагляная ярусная (чацвярык са зрэзанымі вугламі на чацвярыку) шатровая званіца, ніжні ярус якой з’яўляецца прытворам. У бакавых крылах будынка размяшчаюцца: справа — іканапісная майстэрня, злева — жылыя пакоі настаяцеля. [2]

Жаночы манастыр у гонар святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай[правіць | правіць зыходнік]

У лістападзе 2012 года Філарэт даў багаславенне на арганізацыю жаночаму манастыру ў Слуцку.

28 сакавіка 2013 года Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы пастанавіў багаславіць ператварэнне прыхода храма ў жаночы манастыр[3].

Зноскі