Свята-Казьма-Дзям’янаўская царква (Драчкава)
| Славутасць | |
| Свята-Казьма-Дзям’янаўская царква | |
|---|---|
| | |
| 53°49′12″ пн. ш. 28°04′34″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Аграгарадок | Драчкава |
| Канфесія | БПЦ |
| Епархія | Барысаўская епархія |
| Дата пабудовы | 1875 год |
Свята-Казьма-Дзям’янаўская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Драчкава Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У цэнтра аграгарадка, на могілках. Пабудавана ў 1875 годзе з дрэва, у 1989 годзе пашырана і абкладзена цэглай.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік народнага дойлідства. Кубападобны зруб малітоўнай залы аб’яднаны з больш нізкімі трохсценнымі прырубамі прытвора і апсіды. Асноўны аб’ём накрыты чатырохсхільным гонтавым дахам, завершаным васьмерыком з пакатым гранёным пакрыццём. Над двухсхільным дахам прытвора надбудавана чатырохгранная вежачка-званіца з крыжам над чатырохсхільным дашкам. Прамавугольны ўваходны праём накрыты кансольнай двухсхільнай навіссю. Неашаляваныя сцены, складзеныя з магутных брусоў, прарэзаны невялікімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Інтэр’ер
[правіць | правіць зыходнік]Унутры малітоўная зала перакрыта плоскай столлю. Апсіда вылучана драўляным іканастасам.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Казьма-Дзям’янаўская царква (Драчкава)- Свята-Казьма-Дзям’янаўская царква (Драчкава) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
