Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Ахова)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Крыжаўзвіжанская царква
52°11′08,49″ пн. ш. 25°54′48,92″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая
Тып будынка царква
Архітэктурны стыль Барока
Дата пабудовы 1758 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000550шыфр 112Г000550
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Крыжаўзвіжанская царква — царква ў гонар Раства Найсвяцейшай Багародзіцы ў в. Ахова, Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Размешчана на могілках.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Царква пабудавана ў 1758 г. з дрэва як уніяцкая. У 1786 годзе пасля пажару перабудавана ў касцёл. У 1864 г. касцёл перабудаваны ў праваслаўны храм. У 1924 г. храм перайшоў да католікаў, а пасля вайны вярнуўся да праваслаўных.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Інтэр'ер (да 1939)
Царква з боку апсіды

Вырашана ў традыцыях народнага дойлідства з рысамі стылю барока. Складаецца з працяглага прамавугольнага зруба, да якога далучаны 5-гранны апсідны прыруб з бакавымі рызніцамі, накрытыя агульным дахам. Над галоўным фасадам узвышаецца барабан, завершаны цыбулепадобным купалам. Ашаляваныя сцены расчлянёны аконнымі праёмамі ў ліштвах, з пілястрамі ў прасценках і апярэзаны прафіляваным карнізам з аркатурным фрызам. У інтэр'еры разны алтар 18 ст.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]