Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Галавачы)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Свята-Крыжаўзвіжанская царква
53°38′06,46″ пн. ш. 24°15′50,80″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Галавачы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Гродзенская і Ваўкавыская
Архітэктурны стыль Псеўдарускі
Архітэктар Іван Ігнатавіч Калянкевіч
Дата заснавання 1881
Дата пабудовы 1881 год
Стан Дзейнічае

Свята-Крыжаўзвіжанская царква — праваслаўны храм у вёсцы Галавачы Гродзенскага раёна. Размешчана ў цэнтры вёскі. Помнік архітэктуры псеўдарускага стылю.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў 1881 годзе з цэглы.

Да сярэдзіны XIX ст. старая драўляная царква ў в. Верцялішкі разбурылася. 21 лістапада 1876 г. малодшаму інжынеру Прусаку было даручана знайсці зручнае месца для пабудовы мураванага храма ў суседняй в. Галавачы. 13 красавіка 1877 г. губернскі архітэктар І. Калянкевіч прадставіў у царкоўна-будаўнічую канцылярыю праект і каштарыс на пабудову мураванай царквы[1]. На будаўніцтва храма ўрад асігнаваў 14761 руб. На мясцовых прыхаджан быў ускладзены абавязак па падвозцы будаўнічых матэрыялаў.

Адкрыта ў 1988—1990 гг. пасля заняпаду.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

26 верасня 1881 г. складзены інвентарны вопіс царквы: «Уздвіжанская праваслаўная царква пабудавана з цэглы на падмурку з бутавага каменю, груба абчасанага звонку, мае даўжыню са званіцай у 2 ярусы, размешчанай наперадзе, 13 саж. Атынкавана ўнутры і звонку. Пры ўваходзе ёсць мураваны ганак са сценкамі, прыступкамі і пляцоўкай. У сярэдняй частцы пабудаваны купал, абабіты цынкам і пафарбаваны. Дах званіцы з галоўкай і галава купала накрыты белым ліставым жалезам, а дах царквы чорным ліставым жалезам і пафарбаваны алейнай фарбай. 2 чыгунныя пазалочаныя крыжы. З царквы люк у столі на дах. Шэсць паўкруглых акон».

Гэта апісанне адпавядае і існуючай прамавугольнай у плане з 5-граннай апсідай і 2-яруснай (васьмярык на чацверыку) званіцай пабудове. Асноўны аб’ём яе накрыты 4-схільным дахам, над якім на 8-гранным барабане ўзвышаецца цыбулепадобная галоўка, такая ж завяршае шацёр званіцы, арачныя праёмы якой завершаны кілепадобнымі какошнікамі. Фасады дэкарыраваны карнізам з філёнгавым фрызам, арачныя аконныя праёмы бакавых фасадаў акаймаваны кілепадобнымі ліштвамі, прамавугольныя аконныя праёмы апсіды і трапезнай — прафіляванымі ліштвамі. Малітоўная зала перакрыта драўляной корабавай столлю.

Зноскі

  1. НГАБ, ф. 97, воп. 1, спр. 428, арк. 214—215.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]