Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Свіслач, Гродзенскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Свята-Крыжаўзвіжанская царква
53°29′57″ пн. ш. 24°03′09″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Свіслач
Канфесія БПЦ
Епархія Гродзенская і Ваўкавыская епархія
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Крыжаўзвіжанская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Свіслач Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на могілках.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў XIX стагоддзі з цэглы як касцёл. Была пашкоджана пад час Другой сусветнай вайны. Адноўлена ў 1997 годзе.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры неарэнесансу з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам пад 2-східьным дахам, завершаным па цэнтры цыбулепадобнай галоўкай і расчлянёным слыхавымі вокнамі. Да фасада далучана чатырох’ярусная (васьмярык на 3 чацверыках) шатровая званіца, з тылу — прамавугольная апсіда з бакавымі рызніцамі. Шацёр званіцы і двухсхільнае пакрыццё апсіды завершаны макаўкамі. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі.

Званіца[правіць | правіць зыходнік]

Збоку ад храма пастаўлена двух’ярусная чатырохгранная шатровая званіца (Званіца знішчана ў 2010 годзе).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]