Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Асіповічы)
Выгляд
| Праваслаўны храм | |
| Свята-Крыжаўзвіжанская царква | |
|---|---|
| | |
| 53°17′46″ пн. ш. 28°38′40″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Асіповічы |
| Канфесія | Праваслаўе |
| Епархія | Бабруйская |
| Благачынне | Асіповіцкае |
| Архітэктурны стыль | народнае дойлідства |
| Дата пабудовы | 1826 год |
| Стан | дзейнічае |
Свята-Крыжаўзвіжанская царква — драўляны праваслаўны храм у горадзе Асіповічах Магілёўскай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Чумакова.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў 1826 годзе ў вёсцы Зборск Асіповіцкага раёна з дрэва, у 1946 годзе перавезена ў Асіповічы.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Твор народнага дойлідства. Мае разгорнутую падоўжна-восевую кампазіцыю, якую фарміруюць трох’ярусная чацверыковая званіца з шатровым пакрыццём, працяглы бабінец, кубападобны аб’ём малітоўнай залы, прамавугольная апсіда з бакавымі рызніцамі. У сілуэце храма дамінуе 8-гранны барабан з цыбулепадобным купалам, які завяршае вальмавы дах асноўнага зруба. Над вальмавым дахам апсіды мініяцюрная макаўка. Гарызантальна ашаляваныя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Асіповічы)- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Асіповічы) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Асіповічы) на сайце Radzima.org
- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Асіповічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
